Несапраўдная мучністая раса![]() ![]() Несапраўдная мучністая раса, або перанаспароз — група хвароб раслін, выкліканая псеўдагрыбамі з класу ааміцэтаў, пераважна з сямейства перанаспоравыя (Peronosporaceae)[1][2]. Сярод узбуджальнікаў могуць быць прадстаўнікі такіх родаў, як склераспора (Sclerospora), брэмія (Bremia), перанаспора (Peronospora), фітафтора (Phytophthora), Plasmopara, Pseudoperonospora[1][3]. РазнавіднасціРозныя віды псеўдагрыбоў-паразітаў маюць вузкую спецыялізацыю адносна раслін-гаспадароў[2]. Найбольш часта сустракаецца несапраўдная мучністая раса вінаграду (званая таксама «мільдзью», узбуджальнік — Plasmopara viticola), буракоў (узбуджальнік — Peronospora schachtii), цыбулі (узбуджальнік — Peronospora destructor), агурка (узбуджальнік — Pseudoperonospora cubensis), сланечніку (узбуджальнік — Plasmopara helianthi), тытуню (узбуджальнік — Peronospora tabacina), гароху (узбуджальнік — Peronospora pisi), капуставых (узбуджальнік — Peronospora brassicae), салаты латук (узбуджальнік — Bremia lactucae) і іншыя[4][5][6][3] Пакутуюць таксама дэкаратыўныя расліны, у тым ліку ружы (узбуджальнік — Peronospora sparsa)[7], мак, астры, васількі і фіялкі[8]. З дзікарослых раслін адзначаны на снітцы, піжме, стрэлках звычайных, лебядзе[8]. АпісаннеЗахворванне пашкоджвае надземныя часткі раслін, у першую чаргу лісце, але часам таксама сцёблы, кветкі[2][1], чаранкі і падземныя часткі[8]. Заражэнне адбываецца з дапамогай канідый або зааспор[2]. Часцей узнікае ў прахалодным, вільготным клімаце[1]; можа паражаць расліны, якія вырошчваюцца ў парніках[9]. Вонкава выяўляецца ў выглядзе бурых або жаўтлявых плям, з ніжняга боку пакрытых бялявым, шэрым, блакітнаватым або фіялетавым лямцападобным налётам[2][4][1] канідыяльнага споранашэння грыба[8]. Тканкі ў месцах пашкоджання дэфармуюцца, патаўшчаюцца, становяцца гафрыраванымі і мяняюць колер ад бледна-жоўтага да ружовага або карычневага[8]. Пашкоджанае лісце вяне і адмірае[2][1]. У хворых раслін замаруджваецца рост, зніжаецца прадукцыйнасць, яны горш развіваюцца, іншы раз гінуць[8]. Спосабы перадачыАаспоры або міцэлій паразіта могуць захоўвацца ў глебе некалькі гадоў[2]. Інфекцыя пашыраецца ветрам, кроплямі дажджу. Хваробе спрыяюць высокая вільготнасць паветра і глебы[8]. У некаторых раслін магчымая перадача інфекцыі з насеннем[5][9]. Меры барацьбыМеры барацьбы складаюцца ва ўжыванні фунгіцыдаў у перыяд вегетацыі, своечасовым выдаленні пашкоджаных частак, зніжэнні вільготнасці паветра пры вырошчванні ва ўмовах закрытага грунту і выкарыстанні сартоў, устойлівых да захворвання[4][1][9]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia