Перапіс насельніцтва Беларусі 2019 года — трэці агульнадзяржаўны перапіс насельніцтва ў незалежнай Беларусі, які адбыўся з 4 па 30 кастрычніка 2019 года. Напярэдадні Беларускі статыстычны камітэт распачаў высылаць на мабільныя тэлефоны грамадзянаў SMS-паведамленні пра тэрміны перапісу[1]. Перапісны ліст складаецца з 49 пытанняў. Нацыянальнымі актывістамі распачата акцыя па прапагандзе сярод насельніцтва краіны беларускай мовы ў пытаннях 12 і 13 перапіснога ліста, як сродка ўплыву на далейшую палітыку дзяржавы[2].
Правядзенне
Прыняць удзел у перапісе ўпершыню стала магчыма наступнымі спосабамі:
нацыянальнасць (паводле самавызначэння і жадання рэспандэнта, для дзяцей — па вызначэнні бацькоў).
родная мова;
мова, на якой рэспандэнт звычайна размаўляе дома;
іншая(-ыя) мова(-ы), якой(-імі) вольна валодае рэспандэнт.
Пытанні, датычныя адукацыі
узровень адукацыі (для асоб ва ўзросце 10 гадоў і старэйшых), наяўнасць навуковай ступені;
уменне чытаць і пісаць;
навучанне ва ўстанове адукацыі (для асоб ва ўзросце 6—60 гадоў);
наведванне дзіцём дашкольнай установы (для дзяцей ва ўзросце 3—7 гадоў, якія не наведваюць школу).
Крыніцы сродкаў да існавання, якія маюцца ў 2019 годзе.
Пытанні, датычныя занятасці (для асоб ва ўзросце 15 гадоў і старэйшых)
асноўная аплачваная работа, занятак, які прыносіць прыбытак, ці работа без аплаты працы ў сваяка (далей — работа) у апошні тыдзень да пачатку перапісу насельніцтва;
месцазнаходжанне працы;
прычына, па якой рэспандэнт не працуе ў населеным пункце па месцы жыхарства;
перыядычнасць выезду на працу на тэрыторыю іншай дзяржавы;
характарыстыка работы, якую выконвае рэспандэнт;
кім рэспандэнт з’яўляўся на працы (статус у занятасці);
пошук працы рэспандэнтам цягам апошняга месяцу да пачатку перапісу насельніцтва, гатоўнасць прыступіць да яе ў найбліжэйшыя 2 тыдні;
прычына адмовы ад пошуку працы.
Колькасць народжаных дзяцей (для жанчын ва ўзросце 15 гадоў і старэйшых).
Пытанні, датычныя жыллёвых умоваў
месца жыхарства;
колькасць хатніх гаспадарак, якія жывуць у памяшканні, і іхні склад;
памер агульнай плошчы аднакватэрнага жылога дому ці кватэры;
існыя віды дабрабыту ў памяшканні, якое выкарыстоўваецца для пражывання;
уласнік памяшкання, якое выкарыстоўваецца для пражывання;
колькасць жылых пакояў, якую займае хатняя гаспадарка.
Часовае пражыванне (побыт) на дату правядзення перапісу насельніцтва сярод членаў хатняй гаспадаркі асоб, якія стала пражываюць па-за межамі Рэспублікі Беларусь
Пытанні, датычныя сельскагаспадарчай дзейнасці
наяўнасць ва ўласнасці або валоданні, карыстанні хатняй гаспадаркі зямельных надзелаў у 2019 годзе з пазначэннем іхняй колькасці;
характарыстыка зямельных надзелаў (месцазнаходжанне і агульная плошча, у тым ліку занятая пад пасевы па відах сельскагаспадарчых культураў) і мэты іхняга выкарыстання;
наяўнасць на земляных надзелах пладова-ягаднага дрэвастану і хмызнякоў на 1 кастрычніка 2019 г.;
колькасць (плошча) пладова-ягаднага дрэвастану ў пладаносным узросце па відах;
наяўнасць у гаспадарцы скаціны, птушкі і пчоласем’яў на 1 кастрычніка 2019 года;
колькасць скаціны і птушкі па відах, колькасць пчоласем’яў.
У дачыненні асоб, якія часова пражываюць у Беларусі
У дачыненні асоб, якія часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, праграма была іншай:
адрас у перыяд прахаджэння перапісу;
прозвішча, імя, імя па бацьку;
пол;
дата нараджэння;
краіна нараджэння;
грамадзянства;
краіна сталага пражывання;
мэта прыезду ў Рэспубліку Беларусь.
Вынікі
Мова зносін насельніцтва ў раёнах і гарсаветах Беларусі па перапісе 2019 года.
20 лютага 2020 года Нацыянальны статыстычны камітэт расказаў пра першыя вынікі перапісу насельніцтва 2019 года. Як паказваюць лічбы, у краіне жыве 9 413 446 чалавек, больш жанчын (53,8%). У сталіцы жыве 2 018 281 чалавек. У Брэсцкай вобласці жыве больш за 1 000 348 чалавек, у Віцебскай — больш за 1 135 000, у Гомельскай — больш за 1 388 000, у Гродзенскай — больш за 1 026 000, у Магілёўскай — больш за 1 024 000. Больш за ўсё жыхароў зафіксавана ў Мінскай вобласці — больш за 1 471 000.[4]