Пераход між сістэмамі злічэння
Перахо́д між сістэ́мамі злічэ́ння − перавод ліку з адной сістэмы злічэння ў іншую. Патрэба ў пераходзе да іншай сістэмы злічэння можа ўзнікнуць пры выкананні арыфметычных дзеянняў з лікамі, запісанымі ў розных сістэмах злічэння. Класічны прыклад – перавод ліку з дзесятковай сістэмы ў двайковую, або наадварот. Калі адначасова ўжываюцца адразу некалькі сістэм злічэння, то, каб пазбегнуць неадназначнасцей, у запісе ліку ніжнім індэксам пазначаюць аснову сістэмы, у якой ён запісан. Напрыклад, абазначае «васьмерковы лік 56». Перавод ліку з дзесятковай сістэмы ў іншую пазіцыйную сістэмуРазгледзім пазіцыйную сістэму злічэння з асновай B (B-ковую сістэму). Лік A, які ў гэтай сістэме запісваецца як (дзе – лічба B-ковай сістэмы), роўны Можна заўважыць, што ўсе складнікі ў выразе справа дзеляцца на B, акрамя Гэта значыць, што пры дзяленні A на B з астачай астача раўняецца (улічваючы, што ). У той жа час, няпоўная дзель A на B (або цэлая частка звычайнай дзелі) раўняецца Мы атрымалі новы B-ковы лік, і яго апошняя лічба (паводле гэткай жа логікі) ёсць астачай ад яго дзялення на B. У той жа час, гэтая лічба ёсць перадапошняю лічбай ліку A (у B-ковым прадстаўленні). Такім чынам, паслядоўна дзелячы A (а потым вынік ад дзялення) на B, мы будзем паслядоўна атрымліваць у астачы ўсе лічбы B-ковага ліка A, ад наймалодшай да найстарэйшай. У выніку маем наступны алгарытм пераводу ліку з дзесятковай сістэмы ў B-ковую: 1) У якасці ліку X узяць лік A 2) падзяліць лік X на B. 3) Астачу ад дзялення запісаць злева ад ужо атрыманых лічбаў ліку. (Калі папярэдніх лічбаў яшчэ няма, проста запісаць гэту лічбу.) 4) У якасці ліку X узяць няпоўную дзель X на B. 5) Калі X не роўны нулю, перайсці на крок 2. Напрыклад, Перавесці лік 345 у трайковую сістэму злічэння
Такім чынам, . Перавод ліку ў дзесятковую сістэму з іншай пазіцыйнай сістэмыАлгарытм пераводу ліку з B-ковай сістэмы ў дзесятковую заключаецца ў выкананні адваротных дзеянняў у адваротным парадку: 1) Прысвоіць ліку X значэнне 0 2) Прыбавіць к ліку X найстарэйшую (самую левую) лічбу ліку 3) Дамножыць X на B. 4) Дадаць да X наступную (другую злева) лічбу B-ковага ліку 5) Дамножыць X на B. 6) Працягваць паслядоўна дадаваць лічбы да выніку і дамнажаць яго на B, паступова пераходзячы злева направа ад старэйшых разрадаў да малодшых. Тое, што атрымаецца пасля прыбаўлення самай малодшай лічбы, і будзе дзесятковым запісам ліку. Напрыклад, Перавесці лік 110100111012 з двайковай сістэмы злічэння ў дзесятковую
Такім чынам, 110100111012 = 169310 . У асобных выпадках пераход між сістэмамі злічэння можа быць прасцейшым. Так, пры пераходзе між двайковай і шаснаццатковай сістэмамі дастаткова замяніць кожны шаснаццатковы разрад камбінацыяй з чатырох двайковых разрадаў (або наадварот). |
Portal di Ensiklopedia Dunia