Двайковая сістэма злічэння
Двайко́вая (або біна́рная) сістэ́ма злічэ́ння – пазіцыйная сістэма злічэння, якая мае аснову 2. Двайковая сістэма дазваляе запісаць любы лік з дапамогаю ўсяго двух лічбаў (0 і 1). Гэтая сістэма найбольш распаўсюджаная ў вылічальнай тэхніцы. Двайковая сістэма мае надзвычай простыя правілы складання і памнажэння. Правілы складання і памнажэння адназначных двайковых лікаў можна прадставіць табліцамі з двума радкамі і стоўпчыкамі.
Складанне і памнажэнне шматразрадных двайковых лікаў выконваецца стандартным для пазіцыйных сістэм шляхам («у стоўпчык»). Галоўны недахоп двайковай сістэмы – грувасткасць. Двайковае прадстаўленне ліка патрабуе прыкладна ў 3 разы больш лічбаў, чым дзесятковае. Для пераадолення гэтага недахопу ўжываюць шаснаццаткавую сістэму злічэння. Кожныя чатыры разрады двайковай сістэмы ўзаемна адназначна перадаюцца адным разрадам шаснаццаткавай сістэмы і, такім чынам, шаснаццаткавая сістэма дазваляе запісаць двайковыя лікі ў кампактнай форме. Шаснаццаткавае прадстаўленне ліка ў чатыры разы карацейшае, чым двайковае. Напрыклад,
|
Portal di Ensiklopedia Dunia