Перлаўка

Перлаўка

Перлаўка раснічастая (Melica ciliata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Melica L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41842
NCBI  15644
EOL  108177
GRIN  g:7424
IPNI  30001058-2

Пе́рлаўка[1] (Melica) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Налічвае каля 80[2] відаў.

Апісанне

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Сцябло прамастойнае або каленчата ўзыходнае каля нізу. Лісце з вузкалінейнай шурпатай пласцінкай. Суквецце — аднабокая коласападобная мяцёлка. Каласкі з 2—5 кветак, з 1—3 ніжнімі двухполымі кветкамі і булавападобнымі прыдаткамі з недаразвітых кветак на версе. Плод — зярняўка.

Пашырэнне і выкарыстанне

Расліны пашыраны ва ўмераным поясе абодвух паўшар'яў Зямлі і гарах тропікаў. Кармавыя і дэкаратыўныя расліны.

Некаторыя віды

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 83. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya