Перлаўка панікаючая
Пярлоўка панікаючая[1], Перлаўка паніклая[2] (Melica nutans) — від кветкавых раслін роду Перлаўка (Melica) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Тыпавы від роду. Батанічнае апісаннеШматгадовая травяністая карэнішчавая расліна вышынёй 30—60[2] см, якая вельмі хутка размнажаецца. Сцябло прамое, рабрыстае ў ніжняй частцы, а да верху амаль 3—4-граннае і шурпатае. Лісце простае, суцэльнае, сядзячае. Кветкавыя каласкі складаюцца з двух кветак, нешматлікія, чырванаватыя. Ніжняя кветкавая лускавінка з рэзкімі шыпамі. Плод — зярняўка. Распаўсюджанне і асяроддзе пражыванняРасце ў лісцяных лясах, на палянах, узлесках, па шырокіх бэльках, на уцёсах і да таго падобнае. Насенне распаўсюджваецца мурашкамі[3]. Цвіце ў маі—чэрвені. Практычнае выкарыстаннеКармавая і дэкаратыўная расліна[4]. На Палессі і ў заходніх абласцях Украіны насенне перлаўкі ў цяжкія гады збіралі і выкарыстоўвалі ў ежу — выраблялі крупы і муку. Лічыцца атрутным для жывёлы, паколькі змяшчае цыяніды[5]. Сінонімы
Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia