Церабяжоў (гміна)
Гміна Церабяжоў (польск.: Gmina Terebieżów) — вясковая гміна ў міжваеннай Польшчы, якая ўваходзіла ў склад Столінскага павета Палескага ваяводства. Сядзіба была размешчана ў Церабяжове. ГісторыяПершапачаткова гміна ўтворана ў складзе Пінскага павета. 7 лістапада 1920 года гміна была далучана да ўтворанага Лунінецкага павета, які быў пад уладай Упраўлення прыфрантавых і этапных тэрыторый[1]. 19 лютага 1921 года разам з усім Лунінецкім паветам увайшла ў Палескае ваяводства. З 1 студзеня 1923 года гміна ўвайшла ў склад новаўтворанага Столінскага павета[2]. 18 красавіка 1928 года гміна скасавана, тэрыторыя гміны далучана да гмін Столін і Высоцк[3]. Населенныя пунктыЗгодна з першым перапісам насельніцтва Польшчы, які прайшоў 30 верасня 1921 года, у гміне налічваліся 32 населеныя пункты. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia