Плошча Карла Маркса (Свіслач)Плошча Карла Маркса — цэнтральная плошча ў г. Свіслачы Гродзенскай вобласці. ![]() Гістарычна насіла назву Рынак або Гімназічная плошча. Апошняя назва фактычна датычылася ўсёй плошчы, але магла таксама выкарыстоўвацца як азначэнне толькі заходняй яе часткі, якая прылягала да гімназічнага ансамбля[1]. Жонка графа Вінцэнта Тышкевіча Тэрэза Панятоўская адразу пасля замужжа запатрабавала перабудаваць Свіслач так, каб мястэчка было падобнае да Варшавы. Тышкевічам была праведзена поўная перапланіроўка мястэчка. У цэнтры створана прасторная чатырохбаковая плошча. Ад плошчы, як промні сонца, разыходзіліся прамыя вуліцы: Мсцібаўская (Каліноўскага), Брэсцкая (Леніна), Гродзенская (Камсамольская), Варшаўская (Савецкая), Рудаўская (Першамайская) і Дворная (Дзяржынскага)[2]. Па ўспамінах графа Лявона Патоцкага «ў самым цэнтры мястэчка была квадратная рыначная плошча, упрыгожаная абеліскам, што завяршаўся пазалочаным шпілем. Вялі да яго з чатырох бакоў шырокія, пад шнур пракладзеныя вуліцы, забудаваныя ладнымі дамамі, пакрытымі гонтай… У самым цэнтры рынкавай плошчы, паміж вуліцамі Мсцібаўскай і Рудаўскай, узвышалася прамавугольнае збудаванне, пабудаванае з каменя, з 48 крамамі… На самой плошчы пяць заезных двароў: пад Арлом, Аленем, Волам, Аднарогам і Лебедзем. У адным куце аптэка, у іншым — кафенгаўз (кавярня), самавіты, з більярдам, для забавы прыезджых. Насупраць кафенгаўза распасціраўся вялікі пляц, на левым боку якога знаходзіўся драўляны парафіяльны касцёл з вежай і гадзіннікам…»[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia