Паводле паданняў заснаваны каля 1372 года[1] пад назвай Чадамук. У 1434 кхмерскі кароль Понья Ят перанёс сталіцу з г. Ангкор у Чадамук (пазней стаў называцца Пнампень). Тут пабудаваны гарадскія ўмацаванні, каралеўскі палац і будыйскія храмы. Пнампень не страціў эканамічнага значэння і пасля пераносу сталіцы ў гарады Павек (1528) і Удонг (1623). У 1866 Пнампень зноў стаў сталіцай. Тут былі размешчаны цэнтральныя ўстановы французскай адміністрацыі пратэктарата Камбоджы. У Другую сусветную вайну акупіраваны японскімі войскамі. У 1945 Пнампень занялі французскія войскі на чале з генералам Ф. М. Леклеркам. З 1953 года Пнампень — сталіца незалежнай Камбоджы.
Пномпень // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 376. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.(руск.)
Пномпень // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 525—526. — 800 с. — (Словари нового века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.(руск.)