Полацкія вежы

Славутасць
Полацкія вежы
Прарысоўка з плана аблогі Полацка С. Пахалавіцкага, 1579
Прарысоўка з плана аблогі Полацка С. Пахалавіцкага, 1579
Краіна  Беларусь
Горад Полацк
Тып будынка данжон

Полацкія вежы — два абарончыя збудаванні тыпу данжонаў на Верхнім Полацкім замку, якія існавалі паміж 15631579 гг. Размяшчаліся асобна ад лініі замкавых умацаванняў у цэнтры дзядзінца. Былі пабудаваныя з дрэва, чатырох-, васьмігранныя ў плане, мелі па тры баявыя ярусы з перакрыццямі на бэльках, былі накрытыя шатровымі дахамі. Зруйнаваныя ў час штурму замку войскамі Стэфана Баторыя.

Вежы замаляваў С. Пахалавіцкі, апісаў гісторык XVI ст. Р. Гейдэнштэйн.

Літаратура

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск : Беларус. энцыкл., 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya