Поль Тальёні
Поль (Паала) Тальёні[5] (італ.: Paul (Paolo) Taglioni); 12 студзеня 1808 — 6 студзеня 1884[6]) — італьянскі балетмайстар і харэограф. Сын Філіпа Тальёні, брат Марыі Тальёні. БіяграфіяНарадзіўся ў Вене. Вучыўся ў свайго бацькі Філіпа Тальёні і ў Парыжы ў Ж.-Ф. Кулона. Дэбютаваў у 1825 годзе ў Штудгарце, дзе выканаў па-дэ-дэ разам з сястрой Марыяй Тальёні[6]. У 1826—1729 гадах гастраляваў у Вене, Мюнхене, Берліне, разам з сястрой выступаў у Францыі і Германіі. У 1847—1851 і 1856—1857 гадах саліст тэатра «Her Majesty’s Theatre» у Лондане. У 1856—1883 гадах балетмайстар Прыдворнай оперы ў Берліне. Адначасова ставіў спектаклі ў Мілане, Маскве, Санкт-Пецярбургу, Вене і іншых гарадах. У 1839 годзе працаваў у ЗША. Памёр Поль Тальёні 6 студзеня 1884 года ў Берліне[6]. ТворчасцьСпачатку пастаноўкі Поля Тальёні былі адзначаны уплывам бацькі, затым балетмайстар пачаў набываць свой стыль, уводзіў пастановачныя і тэхнічныя навіны (эфекты электрычнага асвятлення і іншыя). Сярод пастановак балеты: «Каралія, або Непастаянны рыцар» (1847), «Tэa, або Фея кветак» (1847), «Прыма-балерына, або Пастка», «Зімовыя забавы, або Канькабежцы» (абодва ў 1849 годзе), «Метамарфозы» (1850), «Сатаніла» (1855), «Прыгоды Фліка і Флока» (1858), «Карсар» (1864), «Капелія» (1882) і іншыя. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia