Філіпа Тальёні
Філіпа Тальёні[5] (італ.: Filippo Taglioni; 5 лістапада 1777, Мілан — 11 лютага 1871, Кома, Італія) — італьянскі танцоўшчык, балетмайстар і балетны педагог, адзін з буйнейшых харэографаў эпохі рамантызму. Бацька Марыі Тальёні і Поля Тальёні. БіяграфіяФіліпа Тальёні нарадзіўся ў Мілане. У 1794 годзе пачаў артыстычную дзейнасць. У 1795—1798 гадах быў першым танцоўшчыкам у тэатрах Ліворна, Фларэнцыі, Венецыі, Турына, Мілана. У 1799 годзе выступаў у Парыжы, дэбютаваў у Каралеўскай Акадэміі музыкі і танца ў балеце «Караван», удасканальваў майстэрства ў Ж. Ф. Кулона. У 1802 годзе Тальёні быў запрошаны ў Стакгольм, у трупу Каралеўскага балета Швецыі на пасаду першага танцоўшчыка і балетмайстра. У 1805—1828 гадах працаваў у тэатрах Вены, Каселя, Мюнхена, Штутгарта і інш. У 1830—1836 гадах Філіпа Тальёні балетмайстар Каралеўскай Акадэміі музыкі і танца[6]. Пазней працаваў ў Санкт-Пецярбургу (з 1837 года), тэатрах Германіі, Швейцарыі, Італіі, Аўстрыі, Польшчы. Пасля 1862 года Філіпа Тальёні пакінуў сцэнічную і выкладчыцкую дзейнасць[6]. Памёр 11 лютага 1871 года. ТворчасцьФіліпа Тальёні — адзін з наватараў харэаграфічнага мастацтва[6]. Яго мастацкія прынцыпы найбольш выразна азначыліся ў балеце «Сільфіда» Ж. Шнейцгофера (1832). У свае пастаноўкі Тальёні ўводзіў жанрава-бытавыя эпізоды, стылізаваныя народныя танцы, элементы пантамімы, першым выкарыстаў танец на пуантах, правёў рэформу балетнага касцюма[6]. Значную частку творчага жыцця Філіпа Тальёні прысвяціў харэаграфічнай адукацыя і сцэнічнай кар’еры дачкі Марыі і многія пастаноўкі былі ажыццёўлены ў разліку на яе выключныя дадзеныя[6]. Сярод пастановак Ф. Тальёні: «Дзева Дуная» (1836), «Марскі рабаўнік» (1840) А. Адана; «Гугеноты» (1836) Дж. Меербера; «Бунт у серале» (1832) Т. Лабара; «Дая, або Партугальцы ў Індыі», «Аглая, выхаванка Амура» (1841), «Герта» (1842) Г. Ф. Келера і іншыя. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia