Помнікі дойлідства Беларусі (серыя)![]() «Помнікі дойлідства Беларусі» — серыя аўталітаграфій, створаных у 1977—2009 гадах беларускім мастаком Уладзімірам Басалыгам[1]. Высокамастацкія творы «Мірскі замак», «Царква ў Сынковічах», «Спаса-Ефрасіннеўская царква ў Полацку», «Каложская царква ў Гродне», «Спаса-Праабражэнская царква ў Заслаўі», «Вежа замка ў Любчы», «Нясвіжскі замак», «Слуцкая гімназія» і інш. знаёмяць з беларускай архітэктурнай спадчынай[1]. Сваімі аўталітаграфіямі мастак заклікаў грамадства да захавання гэтых помнікаў. Кожны помнік архітэктуры мастак аздобіў арнаментальнай рамай з пазначэннем месца і часу пабудовы[2]. Паводле ўспамінаў мастака, на серыі яго натхніў пісьменнік Уладзімір Караткевіч. У 1980 годзе Басалыга быў звольнены з пасады галоўнага мастака Мастацкага фонду БССР за «няправільнае разуменне шляхоў развіцця беларускага выяўленчага мастацтва». Амаль дзесяць гадоў быў без працы, што дазволіла яму скончыць сваю серыю[3].
Серыя «Помнікі дойлідства Беларусі» прынесла вядомасць мастаку. Літаграфіі шмат разоў выстаўляліся, друкаваліся на паштоўках, плакатах, у кнігах і школьных падручніках. Работы вызначылі асаблівасці яго творчага стылю, прыхільнасць да нацыянальнай тэматыкі. Выявы архітэктурных помнікаў У. Басалыга лічыў сваім галоўным мастацкім плёнам[1]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia