Свята-Міхайлаўская царква (Сынкавічы)
Царква Святога Архангела Міхаіла (Міхайлаўская царква) — царква ў вёсцы Сынкавічы, адзін з самых ранніх гатычных праваслаўных храмаў Беларусі. РазмяшчэннеЦарква знаходзіцца на паўночным ускрайку Сынкавіч Зэльвенскага раёна Рэспублікі Беларусь, за 15 км на захад ад Слоніма. Гісторыя![]() На фасадзе выяўлены літары, выкладзеныя перапаленай цэглай, якой славяне раней пазначалі лічбы. Гэтыя надпісы можна трактаваць як 320, што некаторыя лічаць за 1320 год[1]. ![]() Ёсць таксама паданне, што Сынковіцкую царкву заснаваў вялікі князь Вітаўт у падзяку за ўратаванне ў мясцовых лясах ад пагоні караля Ягайлы. Аднак сучасныя мастацтвазнаўцы і гісторыкі архітэктуры сыходзяцца ў меркаванні, што храм пабудаваны ў пачатку XVI стагоддзя, магчыма на сродкі вялікага гетмана літоўскага Канстанціна Астрожскага, фундатара падобных Траецкай і Прачысценскай цэркваў у Вільні. Пасля абвяшчэння ў 1596 годзе Берасцейскай царкоўнай уніі больш за два стагоддзі царква была ўніяцкай. У 1880—1881 гадах па праекце інжынера Івана Трубнікава храм рэканструяваны: заменены дах, пабудаваны прытвор і купал над апсідай, разабраны купал над цэнтральнай часткай храма[2]. У 1891 годзе перад храмам узведзена бутава-цагляная двух’ярусная чатырохгранная званіца, адноўленая ў 2007 годзе. У 1926 годзе царква зноў стала цэнтрам уніяцкай парафіі, якой пэўны час апекаваліся святары з езуіцкай місіі ў Альбярціне (Слонім). Сярод яе душпастыраў тады быў а. Антон Неманцэвіч, які пазней стаў экзархам Грэка-каталіцкай Царквы ў Беларусі, які зрабіў рамонт храму. Зноў адкрыта як праваслаўная ў 1988—1990 гадах. У 2011 годзе на паўднёвай сцяне храма пад слаямі фарбы і тынкоўкі былі знойдзены старажытныя графіці, якія ўтрымліваюць цытату з Евангелля на старажытнагрэчаскай мове[1]. Архітэктура![]() ![]() У плане ўяўляе сабой крыху перакошаны чатырохвугольнік памерам 17,5х13 м з трохнефавым чляненнем. Усе нефы маюць амаль аднолькавую шырыню — 4 м. Таўшчыня сцен дасягае 1,5 м. Высокі двухсхільны дах надае будынку стройнасць і лёгкасць. Чатыры вежы, размешчаныя па вуглах, адрозніваюцца памерамі і архітэктурнымі формамі. Дзве заходнія вежы стаяць на квадратных фундаментах, з трох бакоў іх падтрымліваюць контрфорсы. Верхняя частка веж — васьміграннік з трыма ярусамі байніц. Дзве ўсходнія вежы маюць цыліндрычную форму, тут таксама ёсць байніцы. У вежах знаходзяцца лесвіцы, якія некалі вялі да байніц, размешчаных у франтоне. Верхняя частка сцен, акрамя ўсходняй, ахоплена магутнай аркатурай, якая трымаецца на ступеньчатых убудаваных кранштэйнах. У прамежках паміж аркамі знаходзяцца акруглыя байніцы, над імі зроблены назіральныя адтуліны. Гэта дазваляла абаронцам храма сачыць за дзеяннямі праціўніка і весці агонь на большыя адлегласці. Байніцы былі зроблены ў першую чаргу для абароны. Акрамя таго, яны з’яўляюцца важным элементам і сродкам упрыгожвання храма. Асабліва ўмацавана заходняя сцяна царквы. У шчыце франтона зроблены байніцы. У верхняй частцы выкарыстаны «ліхтарык» — своеасаблівы і рэдкі архітэктурны элемент, які выконваў ролю назіральнага пункта. У архітэктуры выяўляюцца рысы раманскага і гатычнага стыляў. У шчыце франтона неглыбокія, розныя па форме і памерах атынкаваныя і пабеленыя нішы. Яны здымаюць уражанне цяжкаватасці і масіўнасці, надаюць будынку яркасць і лёгкасць. На ўсходніх вежах і алтарных апсідах прыблізна на вышыні 3 м знаходзіцца дэкаратыўны паясок у выглядзе плоскай рэльефнай аркатуры з паўцыркульных арак раманскага тыпу, якія абапіраюцца на маленькія кранштэйны. Гэта ўпрыгажэнне арганічна спалучаецца з арачным поясам байніц. Высокі конусападобны дах над алтарнымі апсідамі адпавядае форме ўсходняга франтона. Выразнымі элементамі готыкі з’яўляюцца стральчатыя аркі аконных праёмаў з жалезнай агароджай, зорчатыя скляпенні правай апсіды храма і высокі двухсхільны дах. Невялікая перакошанасць плана будынка, некаторая скрыўленасць восі апсід у адносінах да нефаў даюць падставы меркаваць, што храм узводзілі мясцовыя майстры, якія выкарыстоўвалі для разбіўкі плана простыя, не вельмі дакладныя вымяральныя інструменты. ![]() У дакуменце 1760 года паведамлялася, што царква была закладзена ў перыяд кіравання каралевы Боны, паміж 1518 і 1556 годам. У «Акце візітацыі сынковіцкага храма за 1760 г.» адзначана, што пасярэдзіне даху царквы знаходзіўся вежападобны купал з жалезным крыжам. Купал існаваў да канца XVIII ст. і знік, імаверна, падчас аднаго з рамонтаў. Ёсць звесткі, што ў кожнай вуглавой вежы быў склеп. У 1760 годзе ўжо існаваў мураваны бабінец. Інтэр’ерУ інтэр’еры чатыры васьмігранныя слупы падзяляюць прастору храма на нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі з нервюрамі. Цэнтральная і паўночная апсіды перакрыты крыжовымі, паўднёвая — зорчатымі скляпеннямі. Сцены атынкаваны і расчлянёны прамавугольнымі лапаткамі, аб’яднанымі з слупамі падпружнымі аркамі. Унутры веж вітыя ўсходы, што злучаюць залу з паддашкам, на якім размяшчаўся абарончы ярус царквы. Абраз 1-й чвэрці 19 ст. «Святыя Касма і Даміян». Пастаўлены ў 1-ярусны іканастас. Перад храмам бутава-цагляная двух’ярусная чатырохгранная званіца, завершаная шатровым дахам. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia