Помнік Сымону Буднаму (Нясвіж)
Помнік Сымону Буднаму — помнік выдатнаму дзеячу эпохі Адраджэння Сымону Буднаму ў Нясвіжы. Устаноўлены ў 1982 г. перад будынкам былой плябаніі. Аўтары помніка — скульптар С. Гарбунова, архітэктар Ю. Казакоў. У Нясвіжы Сымон Будны разам з Мацеем Кавячынскім і Лаўрэнціем Крышкоўскім заснаваў друкарню. Тут у 1562 г. выдаў першую на тэрыторыі Беларусі кнігу «Катэхізіс» на беларускай мове, затым «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад богам» і інш. Апісанне![]() Бронзавая фігура Сымона Буднага вышынёй 2,85 м велічна ўзвышаецца на гранітным пастаменце вышынёй 0,65 м. Ва ўзнятай руцэ кніга з эмблемай сонца — сімвалам святла і ведаў. Фігура вылеплена буйнымі аб’ёмамі. Спакойная пластыка паставы, падкрэсленая рытмам складак адзення, надае статуі манументальнасць, стварае вобраз вялікай духоўнай сілы. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia