Помнік пагранічнікам (Брэст)
Помнік пагранічнікам — помнік у Брэсце, размешчаны ў скверы Пагранічнікаў, на скрыжаванні вуліц Леніна і праспектам Машэрава. Арыентаваны ў бок праспекта Машэрава, якая вядзе да Брэсцкай крэпасці. ГісторыяПастаўлены ў 1972 годзе на ўшанаванне памяці пагранічнікаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Аўтары — скульптар М. Альтшулер, архітэктары А. Гарбачоў і М. Мілавідаў[1]. ![]() У 2001 годзе на асабістыя грашовыя сродкі Брэсцкай пагранічнай групы і ветэранаў пагранічных войскаў Беларусі на базе помніка «Вартавым граніц» быў створаны мемарыяльны комплекс «Героям — вартавым граніц», які асвятліў Патрыярх Маскоўскі і Усяе Русі Алексій II[2]. З 2015 года мемарыял знаходзіўся на капітальным рамонце і ў 2017 годзе зноў быў адкрыты. Мемарыяльны комплекс быў абноўлены, заменены гранітныя пліты, адрэстаўраваны прыступкі і пляцоўка, на якой знаходзіцца помнік, была добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя[2]. АпісаннеНа стылабаце з розным і ўзроўнямі паўкруглых паверхняў, аб’яднаных 2 лесвіцамі, устаноўлены ссунутыя адносна вертыкальная восі 3 жалезабетонныя двухметровыя кубы. У тоўшчы сярэдняга — гарэльеф з выявай пагранічніка, які сціскае ў руцэ зброю. Суровы позірк воіна, энергічная мадэліроўка скул, падбародка, пальцаў рук ствараюць вобраз мужнага вартавога граніц. Гарэльеф нібы адухаўляе камень, надае ўсёй кампазіцыі ўнутраную сілу. На верхнім кубе надпіс «Вартавым граніц», каля падножжа, на гранітнай пліце — «Героям пагранічнікам, якія загінулі ў баях за Радзіму ў 1941 1945 гадах». Кубы і лесвіцы абліцаваны ружавата-шэрым гранітам[1]. Пасля рэканструкцыі ў мемарыяльны комплекс уваходзіць восем стэл з барэльефамі пагранічнікаў — Герояў Савецкага Саюза Андрэя Кіжаватава, Гармажапа Гармаева, Івана Барсукова; чырвонаармейца Рыгора Кафанава, яфрэйтара Аляксандра Завідава, намесніка палітрука Івана Бяляева, малодшага сяржанта Аляксея Новікава, старэйшага прапаршчыка Варлама Кублашвілі[3]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia