Прагулка на сёмуху (карная аперацыя)

Аперацыя «Прагулка на сёмуху»
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна, Вялікая Айчынная вайна
Дата 22.4—12.5.1944
Месца Бягомльскі, Плешчаніцкі, Барысаўскі і частка прылеглых да іх раёнаў
Прычына Прысутнасць узброеных савецкіх партызанскіх падраздзяленняў у тыле групы армій «Цэнтр»
Статус аперацыя завершана
Праціўнікі
 Трэці рэйх:  СССР:

Аперацыя «Прагулка на сёмуху» (ням.: Unternehmen Pfingstausflug) — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войск супраць партызан і мясцовага насельніцтва ў Бягомльскім, Плешчаніцкім, Барысаўскім і частцы прылеглых да іх раёнаў 22 красавіка — 12 мая 1944 года.

Ход аперацыі

Аперацыя праводзілася сіламі 4-й палявой арміі, падпарадкаванымі на час аперацыі 3-й танкавай арміі Групы армій «Цэнтр» (632-і і 931-ы пяхотныя, 313-ы грэнадзёрскі, 31-ы паліцэйскі палкі, артылерыйскі дывізіён, роты самаходных гармат і бронемашын і іншыя спецыяльныя падраздзяленні). Разглядалася нямецкім камандаваннем як адна з лакальных падрыхтоўчых перад буйной карнай аперацыяй «Баклан». Ваенна-аператыўнай мэтай аперацыі з’яўлялася выцясненне «бандыцкіх груп», якія знаходзіліся ў раёне ПлешчаніцыРадашковічыДокшыцы, у паўночную частку зоны «Мінск-паўночны», як карнікі называлі Барысаўска-Бягомльскую партызанскую зону, што блакіравала ўсе асноўныя камунікацыі 3-й танкавай арміі. Баявыя дзеянні разгарнуліся ў міжрэччы Бярэзіны, Цны, Гайны, галоўным чынам уздоўж дарогі ЗембінБягомль.

Адначасова з 4 напрамкаў праціўнік адцясніў партызанскую брыгаду «Дзядзькі Колі» і 24 красавіка партызаны вымушаны былі адступіць у раён вёсак СялецРэчкіБожадары Бягомльскага раёна. Сюды па загаду камандзіра партызанскага злучэння Барысаўска-Бягомльскай зоны Р. Н. Мачульскага пачалі рухацца брыгады «Жалязняк» і «Беларусь». 28 красавіка аб’яднаныя сілы 3 партызанскіх брыгад атакавалі карнікаў і нанеслі ім страты ў жывой сіле. Пасля некалькіх дзён баёў партызаны былі вымушаны адысці на поўнач да вёсак Зарэчча, Ніўкі Бягомльскага раёна, але праціўніку не ўдалося замацавацца і партызаны вярнулі страчаныя пазіцыі, сталі ствараць у непасрэднай блізкасці ад нямецкіх гарнізонаў новую лінію абароны. За час аперацыі карнікі страцілі больш за 900 чалавек забітымі, 7 танкаў, 14 аўтамашын, бронетранспарцёр, 2 бронемашыны, 16 павозак з боепрыпасамі і іншым, спалілі 11 вёсак, захапілі 1663 мужчыны і 1390 жанчын.

Крыніцы

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya