Раман Навумавіч Мачульскі
Рама́н Наву́мавіч Мачу́льскі (30 лістапада 1903 — 25 красавіка 1990) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага падполля і партызанскага руху ў Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1944). БіяграфіяСкончыў Рэспубліканскую школу прапагандыстаў пры ЦК КП(б)Б (1937). З 1937 года на партыйнай рабоце ў Грэску, Чэрвені, Плешчаніцах (Мінская вобласць). У гады Вялікай Айчыннай вайны ўпаўнаважаны ЦК КП(б)Б у Мінскай і Палескай абласцях, сакратар Мінскага падпольнага абкома КП(б)Б, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў злучэння партызанскіх атрадаў Мінскай і Палескай абласцей, камандзір партызанскага злучэння Барысаўска-Бягомльскай зоны Мінскай вобласці. Пасля вайны знаходзіўся на партыйнай рабоце. У 1944—1948 гады — старшыня Мінскага аблвыканкама, з 1950 года першы сакратар Пінскага абкама КП(б)Б, у 1954—1959 гады — старшыня Брэсцкага аблвыканкама. Член ЦК КПБ у 1949—1960 гады. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1955 гадах, Вярхоўнага Савета СССР у 1954—1962 гадах. Намеснік Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1951 гадах. УзнагародыЗванне Героя Савецкага Саюза прысвоена ў 1944 годзе за вялікія заслугі ў арганізацыі і развіцці партызанскага руху, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў[1]. Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, трыма ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Заслужаны работнік культуры БССР (1980) ТворыАўтар кніг «Вечный огонь» (1965), «Старонкі бессмяротнасці» (1972), «Люди высокого долга» (1975), «На огненной земле» (1983). ПамяцьУ Мінску імя Р. Н. Мачульскага носіць сярэдняя школа № 104, яго імем названа вуліца, на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка[2]. Занесены ў Кнігу Народнай Славы Старадарожскага раёна. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia