Праспект Кастрычніка (Гомель)
Праспект Кастрычніка — праспект у паўднёва-заходняй частцы Гомеля (Савецкі раён). Частка Быхаўскай вуліцы, у 1977 годзе перайменаваная ў адзначэнне 60-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года. Пачынаецца ад скрыжавання Быхаўскай вуліцы з вуліцай Багдана Хмяльніцкага, канчаецца на падыходзе да Медгарадка. ГісторыяНа месцы сучаснага праспекта Кастрычніка раней размяшчаліся:
Таму забудова будучага праспекта была сядзібнай 1-2-павярховай. Сучасны выгляд вуліцы пачаў фармавацца ў 1960-1980-я гады. З 1968 года пачалася інтэнсіўная забудова будучага праспекта 5-ціпавярховымі жылымі дамамі, а ў пачатку-сярэдзіне 1970-х гадоў яшчэ і 9-ціпавярховымі дамамі. Да канца 1980-х гадоў вуліца заканчвалася ў месцы цяперашняга скрыжавання з вуліцай Студэнцкай. У пачатку-сярэдзіне 1990-х гадоў вядзецца забудова мікрараёна № 51, і частка жылых дамоў будуецца на цотным баку праспекта Кастрычніка (паміж Студэнцкім праездам і вуліцай Косарава). У 2007 годзе ў склад Гомеля ўключылі вёску Давыдаўку, цэнтральная вуліца якой «падоўжыла» праспект да Аб’язной дарогі. Забудова![]()
Цотны бок
![]() Перасякае вуліцы![]()
ПерспектывыЗгодна з Генеральным планам развіцця Гомеля, у перспектыве на цотным баку вуліцы, у раёне скрыжавання з вуліцай Косарава, плануюць знос сядзібнай забудовы і будаўніцтва некалькіх 9-ці павярховых дамоў, будаўніцтва першых дамоў пачалося ў 2024 годзе. Наступным этапам будзе знос індывідуальнай сядзібнай забудовы паміж інтэрнатам Кааператыўнага ўніверсітэта і вуліцай Студэнцкай, першы дом пабудаваны на пустцы ў пачатку 2020-х. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia