Віктар Барысавіч Шклоўскі
Віктар Барысавіч Шклоўскі (руск.: Ви́ктор Бори́сович Шкло́вский, 12 (24) студзеня 1893, Санкт-Пецярбург — 5 снежня 1984) — савецкі пісьменнік, літаратуразнаўца, крытык. БіяграфіяНарадзіўся ў сям'і настаўніка. Вучыўся на філалагічным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Выступіў у друку з літаратуразнаўчымі працамі ў 1914 годзе. Быў блізкі да футурыстаў. Удзельнік ОПОЯЗа. Найбольш значныя працы гэтых гадоў сабраны ў кнізе «Аб тэорыі прозы» (1925). Аўтабіяграфічны прынцып ляжыць у аснове мемуарных, эпісталярных лірычных кніг Шклоўскага: «Сентыментальнае падарожжа» (ч. 1-2, 1923), «ZOO. Лісты не пра каханне, або Трэцяя Элаіза» (1923), «Гамбургскі рахунак» (1928), «Жылі-былі»(1962) і інш. Вялікае месца ў творчасці Шклоўскага займаюць працы пра рускіх класікаў, у прыватнасці пра Л. М. Талстога — ад ранейшай яго кнігі «Матэрыял і стыль у рамане Льва Талстога», «Вайна і мір» (1928) да фундаментальнай біяграфіі «Леў Талстой» (1963, 2 выд. 1967, абодва выданні ў серыі «Жыццё выдатных людзей»). Працы па тэорыі кіно, літаратуры, партрэты С. М. Эйзенштэйна, Л. В. Куляшова, А. П. Даўжэнкі; кінасцэнарыі. Узнагароджаны 3 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia