Пруднікі (Задуброўскі сельсавет)
Пру́днікі[1] (трансліт.: Prudniki, руск.: Прудники) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Задуброўскага сельсавета. За 28 км па паўночны ўсход ад Віцебска, 34,5 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск. ГісторыяУ 18 стагоддзі ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Лемніца. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года ў Полацкай губерні. У 1785 годзе вёска ў Суражскім павеце. З 1796 года ў Веліжскім павеце Беларускай, з 1802 года ў Суражскім павеце Віцебскай губерняў. У 19 стагоддзі ў складзе маёнтка Лемніца. Паводле інвентара 1846 года вёска ва ўладанні губернскага сакратара М.Бабарыкіна. З 1866 года ў Віцебскім павеце. Да 6 кастрычніка 1981 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Суражскага пассавета[2]. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia