Прымусовая праца венграў у СССР![]() Прымусовая праца венграў у СССР — выкарыстанне венгрскіх грамадзян, ваеннапалонных і цывільных для адбудоўлі савецкай гаспадаркі пасля Вялікай Айчыннай вайны. У Венгрыі гэты момант гісторыі вядомы як "маленькі робат", венг.: Málenykij robot — скажоны рускі выраз "маленькая работа" (бо савецкія вайскоўцы казалі венграм, што іх забіраюць выканаць невялікую працу)[1][2]. Розныя катэгорыі зняволенных
![]() Знаходжанне ў СССРУ СССР венграў трымалі ў спецыяльных лагерах НКУС разам з ваеннапалоннымі іншых краін. Звычайна такія лагеры трымалі каля буйных гарадоў, дзе палонных і інтерніраваных асоб выкарыстоўвалі на будаўнічых работах. Венграў можна было знайсці у Азербайджане, Украіне, Беларусі, Прыбалтыцы, некаторых рэгіёнах Расіі. Дакладная колькасць венгерскіх грамадзян выкарыстаных на тэрыторыі СССР на прымусовых работах гісторыкамі не вызначана, як і колькасць тых венграў, якія памерлі пры перавозках і ў лагерах. Венгерскія ваеннапалонныя на тэрыторыі БеларусіНа тэрыторыі БССР венграў (ваеннапалонных і цывільных) - якіх паводле звестак даследчыка праблемы Шаркова было 5384 чал[5]. - трымалі пераважна ў лагеры №183 ў Барысаве. Таксама некаторая колькасць венграў знаходзілася у лагерах №56 (Бабруйск) і №281 (Валкавыск)[6]. У іншых лагерах пераважна знаходзіліся асобныя венгры. РэпатрыяцыяУ пачатку 1946 года венгерскі ўрад пачаў перамовы аб вяртанні сваіх грамадзян на Раздіму. У ліпені-лістападзе 1946 г., адбылася першая хваля рэпатрыяцыі У маі 1947 г. рэпатрыяцыі аднавіліся. Апошнія хвалі рэпатрыяцыі адбыліся ў 1953—1955 гг. ў рамках палітыкі дэсталінізацыі. Ёсць звесткі, што вярнулася на Радзіму 330-380 тыс. веграў, а каля 200 тыс. чал. загінула ў палоне[7]. Зноскі
Спасылкі
Гл. таксама
|
Portal di Ensiklopedia Dunia