Фінскія ваеннапалонныя ў СССРФінскія ваеннапалонныя ў СССР - салдаты і афіцэры арміі Фінляндыя, якія знаходзіліся ў якасці ваеннапалонных у СССР падчас вайны 1939-40 гг. і падчас ВАВ. Разам з ваеннапалоннымі фінамі часам трымалі цывільных фінскіх грамадзян і савецкіх фінаў, абвінавачаных НКУС-НКДБ СССР, таму лічбы аб колькасці такіх ваеннапалонных могуць адрознівацца. Вайна 1939-1940 гг.Падчас Савецка-фінляндскай або Зімовай вайны у савецкім палоне пабывала толькі каля 900 фінскіх вайскоўцаў, якіх трымалі ў Гразавецкім лагеры ў Валагодскай вобласці Расіі[1]. Сярод палонных былі і 2 шведскіх лётчыка-дабраахвотніка[2]. Звесткі аб умовах трымання палонных даволі супярэчлівыя, але розныя крыніцы адназначна сцвярджаюць, што сярод палонных праводзілася актыўная прасавецкая агітацыя. 19 красавіка 1940 г. усіх астатніх палонных Гразнаўца - 577 чал. адправілі на Радзіму[3]. Пры гэтым 19 палонных вырашылі застацца ў СССР[4] і прыкладна 13 чалавек памерлі ў палоне[2]. Вайна 1941-1944 гг.Трэба адзначыць што вайна Фінляндыі супраць СССР у якасці саюзніцы гітлераўскай Германіі носіла спецыфічны характар. Фінляндыя абявіла вайну Савецкаму саюзу 26 чэрвеня 1941 г[5]. і ваявала за страчаныя ў папярэдняй вайне тэрыторыі. 19 верасня 1944 г. Фінляндыя заключыла мірнае пагадненне з СССР і аб'явіла вайну Германіі. Падчас вайны колькасць ваеннапалонных фінаў у лагерах НКУС СССР склала менш за 2,5 тыс. Адны звесткі сцвярджаюць пра 2377 палонных, з якіх 403 памерлі ў палоне, а 1974 вярнуліся ў Фінляндыю[6]. Іншыя гавораць пра агульную колькасць у 2476 палонных, з якіх большасць знаходзіліся ў Валагодскай вобл.: 1806 знаходзіліся у лагеры № 158 (Чарапавец) разам з нямецкімі ваеннапалоннымі, 79 - ў лагеры № 150 (Гразнавец) і 87 - у лагпункце станцыі Вожэга[7]. Пры гэтым у лагеры № 158 на 10 красавіка 1944 г. сярод 235 фінаў, якіх трымалі ў якасці ваеннапалонных, былі 14 цывільных грамадзян фінскага паходжання[8]. Паколькі ўмовы трымання і перавозкі палонных з лагера ў лагер падчас вайны былі даволі суровымі, фінскія палонныя як і ваеннапалонныя іншых нацыянальнасцяў паміралі ад голаду, холаду, цяжкіх умоў працы ці ран. З 403 фінаў, памерлых у савецкім палоне 110 памерла у Валагодскай вобласці паміж 1941-44 гг. (62 - у лагерах і 48 - у спецшпіталях[9]). Пасля заканчэння вайны з Фінляндыяй у 1944 г. палонных працягвалі выкарыстоўваць на будаўнічых, лесанарыхтоўчых і іншых работах. У 1945 г. практычна ўсіх палонных рэпатрыявалі на Радзіму. Некалькі чалавек вырашылі застацца ў СССР[10] яшчэ 2 фінскіх вайскоўца адбывалі пакаранне за вайсковыя злачынствы. Пры гэтым у лагерах СССР заставліся яшчэ цывільныя фіны, якіх вызвалілі толькі ў сярэдзіне 1950-х гг. Звестак аб знаходжанні фінскіх ваеннапалонных у 1940-х гг. у БССР не знойдзена. Ушанаванне памяціУ 1992 г. на могілках Чарапаўца быў усталяваны мемарыял у памяць пахаваных там фінскіх палонных. У 2002 г. у Волагдзе быў праведзены спецыяльны навуковы семінар, прысвечаны Валагодскай вобласці падчас ВАВ, на якім таксама ўшанавалі памяць фінскіх палонных і паказалі пра іх спецыяльны сумесны расійска-фінскі фільм [1]. Зноскі
СпасылкіНа рускай мове
На фінскай мове
Гл. таксама
|
Portal di Ensiklopedia Dunia