Карл Шварцшыльд
Карл Шва́рцшыльд (ням.: Karl Schwarzschild; 9 кастрычніка 1873, Франкфурт-на-Майне, Германія — 11 мая 1916) — нямецкі астраном і фізік. Член Берлінскай АН (1912). БіяграфіяСкончыў Мюнхенскі ўніверсітэт. З 1901 прафесар Гётынгенскага ўніверсітэта і дырэктар абсерваторыі пры ўніверсітэце, з 1909 дырэктар Патсдамскай астрафізічнай абсерваторыі, з 1912 прафесар Берлінскага ўніверсітэта. Навуковы ўкладНавуковыя працы па зорнай астраноміі і астрафізіцы, агульнай тэорыі адноснасці, тэорыі гравітацыі, геаметрычнай оптыцы. Заклаў асновы тэорыі зорных атмасфер і ўнутранай будовы зорак (1906). Склаў каталог фатаграфічных велічынь больш як 3500 зорак. Атрымаў агульныя ўраўненні зорнай статыстыкі (1910—1912). Упершыню знайшоў дакладнае рашэнне ўраўнення Эйнштэйна для статычнага цэнтральна-сіметрычнага гравітацыйнага поля (1916). Прадказаў гравітацыйны калапс і вывеў формулу гравітацыйнага радыуса (Шварцшыльдаўскі радыус). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia