Саламэ Зурабішвілі

Саламэ Зурабішвілі
фр.: Salomé Zourabichvili
5-ы прэзідэнт Грузіі
з 16 снежня 2018
Папярэднік Георгій Маргвелашвілі

Нараджэнне 18 сакавіка 1952(1952-03-18)[1][2] (73 гады)
Імя пры нараджэнні фр.: Salomé Nino Zourabichvili[3]
Бацька Levan Zurabishvili[d]
Маці Zeinab Kedia[d]
Муж Nicolas Gorjestani[d]
Дзеці Teymouraz Gorjestani[d] і Kethevane Gorjestani[d]
Веравызнанне Грузінская праваслаўная царква
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Knight of the National Order of Merit кавалер ордэна Ганаровага Легіёна ордэн Рэспублікі Ордэн Заслуг перад Рэспублікай Польшча кавалер Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» Knight of the Order of the Star of Italian Solidarity Order of La Pléiade
Сайт salome.ge (груз.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Саламэ Зурабішвілі (груз. სალომე ზურაბიშვილი, фр.: Salomé Zourabichvili; 18 сакавіка 1952, Парыж, Францыя) — грузінскі і французскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Прэзідэнт Грузіі (2018—2024). Першая ў гісторыі краіны жанчына-прэзідэнт.

Біяграфія

Раннія гады

Саламэ Леванаўна Зурабішвілі нарадзілася 18 сакавіка 1952 года ў Парыжы ў сям’і грузінскіх палітычных эмігрантаў.

Дома Зурабішвілі размаўлялі па-грузінску, і калі дачка эмігрантаў пайшла ў школу, яна не ведала французскай мовы.

У 1972 годзе Саламэ Зурабішвілі скончыла парыжскі Інстытут палітычных даследаванняў (Sciences Po), затым працягнула адукацыю ў Калумбійскім універсітэце ў Нью-Ёрку.

Пачатак дыпламатычнай кар’еры

Пасля ўніверсітэта Зурабішвілі працавала ў пасольстве Францыі ў Італіі, пазней — у прадстаўніцтвах Францыі ў ААН. У 1984—1988 гадах была першым сакратаром французскага пасольства ў ЗША. У гэты перыяд яна ўпершыню пабывала ў Грузіі — падчас адпачынку разам з маці.

З 1989 па 1992 год працавала другім сакратаром французскага пасольства ў Чадзе.

У 1992 годзе яе прызначылі першым сакратаром місіі Францыі ў НАТА. На гэтай пасадзе яна працавала нядоўга і ўжо ў 1993 годзе стала намеснікам пастаяннага прадстаўніцтва краіны ў Заходне-Еўрапейскім саюзе.

У 1996 годзе дыпламат перайшла на працу непасрэдна ў МЗС Францыі на пасаду тэхнічнага дарадцы кабінета міністэрства. У 1997-м стала інспектарам ведамства, потым некалькі гадоў працавала ва ўпраўленні па пытаннях стратэгіі, бяспекі і раззбраення МЗС.

У 2001 годзе Зурабішвілі ўзначаліла Генеральны сакратарыят нацыянальнай абароны Францыі па міжнародных пытаннях і стратэгіі.

У 2003 годзе МЗС Францыі адправіў Зурабішвілі ў Грузію надзвычайным і паўнамоцным паслом. Праз месяц пасля яе прыезду ў Тбілісі ў Грузіі адбылася «рэвалюцыя руж». Замест прэзідэнта Эдуарда Шэварнадзэ да ўлады прыйшла апазіцыя на чале з Міхаілам Саакашвілі.

Пасада міністра замежных спраў Грузіі

У 2004 годзе Саакашвілі, які стаў прэзідэнтам, прапанаваў Зурабішвілі грамадзянства Грузіі (пры захаванні французскага пашпарта) і пасаду міністра замежных спраў краіны (на што была атрымана згода прэзідэнта Францыі Жака Шырака).

Аднак у Зурабішвілі не склаліся адносіны з грузінскімі парламентарыямі і 19 кастрычніка 2005 года яна была адпраўлена ў адстаўку.

Пасля адстаўкі

Пасля звальнення палітык перайшла ў апазіцыю да дзейнай улады і стварыла ўласную палітычную партыю. Спачатку яна называлася «Рух Саламэ Зурабішвілі», але пазней была перайменаваная ў «Шлях Грузіі».

У 2013 годзе яна балатавалася ў прэзідэнты Грузіі, але ЦВК краіны адмовіла ёй у рэгістрацыі кандыдатам з прычыны падвойнага грамадзянства (Францыі і Грузіі).

У кастрычніку 2016 года Зурабішвілі была абрана дэпутатам парламента Грузіі.

Пасада прэзідэнта Грузіі

У жніўні 2018 года Саламэ Зурабішвілі заявіла, што мае намер узяць удзел у прэзідэнцкіх выбарах у Грузіі, і адмовілася ад грамадзянства Францыі. Фармальна яна балатавалася як незалежны кандыдат, але фактычна яе падтрымлівала кіруючая партыя «Грузінская мара», якую тады ўзначальваў найбагацейшы чалавек краіны Бідзіна Іванішвілі.

16 снежня 2018 года Зурабішвілі ўступіла на пасаду і стала першай жанчынай-прэзідэнтам у гісторыі Грузіі. Згодна з новай Канстытуцыяй, гэта былі апошнія прамыя выбары прэзідэнта ў Грузіі.

Адносіны паміж Зурабішвілі і кіруючай партыяй неўзабаве пасля яе ўступлення на пасаду прэзідэнта сталі пагаршацца, у тым ліку з-за яе праеўрапейскай пазіцыі.

У пачатку верасня 2023 года «Грузінская мара» запусціла працэдуру імпічменту Зурабішвілі з-за яе паездак у Еўропу без дазволу ўрада. Аднак для адстаўкі Зурабішвілі ў кіруючай партыі не хапіла галасоў у парламенце — за яе імпічмент прагаласавалі 86 дэпутатаў, тады як для прыняцця рашэння трэба было не менш за 100 галасоў.

Пасля выбараў 2024 года

У 2024 годзе ў Грузіі прайшлі выбары прэзідэнта, на якіх кіраўніка дзяржавы ўпершыню выбіралі не грамадзяне, а 300 членаў спецыяльнай калегіі. 29 снежня пасля інаўгурацыі Міхаіла Кавелашвілі Саламэ Зурабішвілі пакінула прэзідэнцкі палац і далучылася да пратэстоўцаў[5][6].

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya