Прэзідэнт М’янмы
Прэзідэнт Рэспублікі Саюза М’янма (бірм.: ပြည်ထောင်စုမြန်မာနိုင်ငံတော်၏ သမ္မတများ) — вышэйшая дзяржаўная пасада, кіраўнік урада і дзяржавы Рэспублікі Саюза М’янма, які выбіраецца на 5-гадовы тэрмін. Часовым прэзідэнтам М’янмы з 1 лютага 2021 года з’яўляцца М’ін Швэ. Прэзідэнт выбіраецца калегіяй выбаршчыкаў (членамі Асамблеі Саюза), якая складаецца з трох камітэтаў. Кожны з гэтых камітэтаў вылучае таго ці іншага кандыдата на пасаду прэзідэнта[1]. ПатрабаванніУ адпаведнасці з Канстытуцыяй М’янмы, прэзідэнт павінен:
Акрамя таго, згодна з артыкулам 64 раздзела III Канстытуцыі, пасля прыняцця прысягі прэзідэнту забаронена прымаць удзел у дзейнасці любой палітычнай партыі. Працэс выбараўПрэзідэнт М’янмы абіраецца Калегіяй выбаршчыкаў, якая складаецца з трох асобных камітэтаў. Першы камітэт складаецца з дэпутатаў, якія прапарцыйна прадстаўляюць рэгіёны краіны; другі — з дэпутатаў, якія прапарцыйна прадстаўляюць населеныя пункты; трэці — з дэпутатаў, прызначаных галоўнакамандуючым Узброеных Сіл. Кожны з трох камітэтаў прызначае свайго кандыдата ў прэзідэнты. Потым адбываецца галасаванне дэпутатаў Асамблеі Саюза — кандыдат, які атрымаў найбольшую колькасць галасоў, становіцца прэзідэнтам, а астатнія два — віцэ-прэзідэнтамі[2]. ГісторыяДа 1863 года розныя рэгіёны сучаснай М’янмы, тады Бірмы, знаходзіліся пад раздзельным кіраўніцтвам. З 1862 па 1923 год Бірмай кіравала каланіяльная адміністрацыя, размешчаная ў будынку Сакратарыята ў Рангуне, на чале з галоўным камісарам (31 студзеня 1862 — 1 мая 1897), а затым віцэ-губернатарам (1 мая 1897 — 2 студзеня 1923), якія знаходзіліся пад уладай генерал-губернатара Індыі[3]. Такі падзел тлумачыцца пашырэннем Брытанскай Бірмы, у прыватнасці набыццём Верхняй Бірмы і Шана, якія прывялі да мадэрнізацыі кіраўніцтва і пашырэнні правоў калоніі — у 1897 годзе ў Бірме быў сфармаваны асобны ўрад і заканадаўчы савет[4]. У 1937 годзе Бірма была афіцыйна аддзеленая ад Брытанскай Індыі і стала асобнай брытанскай калоніяй, з выбарным двухпалатным заканадаўчым органам, якія складаюцца з Сената і Палаты прадстаўнікоў. З 2 студзеня 1923 года па 4 студзеня 1948 года брытанская Бірма ўзначальвалася Губернатарам, які кіраваў урадам і адказваў за абарону, знешнія сувязі, Фінансы і этнічныя рэгіёны. З 1 студзеня 1944 па 31 жніўня 1946 года Бірма ўзначальвалася ваенным губернатарам. У перыяд японскай акупацыі Бірмы з 1942 па 1945 год Бірма кіравалася японскім ваеначальнікам, у той час Вялікабрытанія прызначала свайго губернатара ў выгнанні. Пасада прэзідэнта была створана ў 1948 годзе з прыняццем бірманскай дэкларацыі незалежнасці ад Вялікабрытаніі. З 1997 па 2011 гады М’янма кіравалася ваенным Дзяржаўным саветам міру і развіцця, правапераемнікам Дзяржаўнага савета па аднаўленні законнасці і парадку, які прыйшоў да ўлады ў 1988 годзе. Кіраўніком Дзяржаўнага савета з’яўляўся «старэйшы генерал» Тан Швэ. Менавіта гэты ўрад ажыццявіла змену афіцыйнай назвы краіны з «Бірма» на «М’янма» ў 1989 годзе. Прэзідэнты М’янмы (з 2011 года)
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia