Прэзідэнт Непала
![]() Прэзідэнт Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Непал (непальск.: संघीय प्रजातान्त्रिक गणराज्य नेपालका राष्ट्रपति) — вышэйшая дзяржаўная пасада ў Непале. Прэзідэнтам Непала з 29 кастрычніка 2015 года з’яўляецца Бідх’я Дэві Бхандары. ГісторыяПасля шматгадовай грамадзянскай вайны і дэмакратычнага руху, 18 мая 2006 года прэм’ер-міністр Непала Гірыджа Прасад Каірала абвясціў на пасяджэнні парламента аб пазбаўленні караля Г’янендры большай часткі паўнамоцтваў і абвяшчэнні краіны свецкай дзяржавай[2]. 15 студзеня 2007 года з прычыны стварэння часовага ўрада і прыняцця часовай канстытуцыі кароль быў адхілены ад улады і прэм’ер-міністр стаў выконваючым абавязкі кіраўніка дзяржавы і ўрада[3]. 28 мая 2008 года на першым пасяджэнні ўстаноўчага сходу ў Непале была скасаваная манархія і краіна абвешчана Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікай[4]. Па выніках першых прэзідэнцкіх выбараў, 23 ліпеня 2008 года Рам Баран Ядаў заступіў на пасаду першага прэзідэнта Непала[5]. Ён павінен быў прабыць на гэтай пасадзе два гады да прыняцця новай канстытуцыі, аднак праца над ёй зацягнулася на сем гадоў[6]. Нарэшце, 20 верасня 2015 года новы асноўны закон краіны быў прыняты ўстаноўчым сходам і падпісаны прэзідэнтам Ядавам[7]. Згодна з канстытуцыяй, Непал ахарактарызаваны як свецкая Рэспубліка, якая складаецца з сямі федэральных зямель, у краіне павінны быць праведзены новыя выбары[8][9]. 29 кастрычніка 2015 года на пасаду прэзідэнта была абраная Бідх’я Дэві Бхандары, якая стала другім чалавекам і першай жанчынай на гэтай пасадзе[10][11]. Паўнамоцтвы і абавязкіПрэзідэнт Непала выконвае цырыманіяльныя абавязкі і займае пасаду галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі, у той час як прэм’ер-міністр з’яўляецца лідарам нацыі[6][12]. Прэзідэнт абіраецца шляхам непрамых выбараў на тэрмін у пяць гадоў. Кандыдатам у прэзідэнты можа быць любы грамадзянін Непала, які дасягнуў узросту 45 гадоў і мае права абірацца ў Федэральны парламент[13]. Рэзідэнцыяй прэзідэнта з’яўляецца палац «Растрапаці Бхаван» ў Катманду[14]. Зарплата прэзідэнта на 2015 год складае 109,410 непальскіх рупій у месяц[15]. Прэзідэнты Непала
Зноскі
Спасылка
|
Portal di Ensiklopedia Dunia