Прэзідэнцкія выбары ў Казахстане (2019)
Пазачарговыя Прэзідэнцкія выбары ў Казахстане (каз.: Қазақстан Республикасы Президентінің кезектен тыс сайлауы) адбыліся 9 чэрвеня 2019 года згодна з Загадам прэзідэнта № 18 ад 9 красавіка 2019 года «Пра прызначэнне пазачарговых выбараў прэзідэнта Рэспублікі Казахстан»[2]. Прызначэнне пазачарговых выбараўНа пазачарговых выбарах, што адбыліся 26 красавіка 2015 года, перамогу з вынікам 97,7 % выбаршчыкаў атрымаў Нурсултан Назарбаеў. Ён быў абраны на пяцігадовы тэрмін[3]. 19 сакавіка 2019 года Нурсултан Назарбаеў падпісаў загад пра складанне паўнамоцтваў прэзідэнта з 20 сакавіка 2019 года па ўласным жаданні[4][5]. 20 сакавіка 2019 года дзеючым Прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан, паводле Канстытуцыі, стаў старшыня Сената Касым-Жамарт Такаеў[6]. Паводле Канстытуцыі, ён мусіў быць кіраўніком краіны да канца выбарчага тэрміна першага Прэзідэнта Нурсултана Назарбаева. Чарговыя выбары прэзідэнта Казахстана павінны былі прайсці ў красавіку 2020 года[7]. 9 красавіка 2019 года ў сваім звароце да народа Казахстана Касым-Жамарт Такаеў абвясціў пра правядзенне пазачарговых выбараў, якія павінны адбыцца 9 чэрвеня 2019 года.[8]. 8 красавіка былі праведзеныя кансультацыі з удзелам старшыні сената парламента Дарыгі Назарбаевай, прэм’ер-міністра Аскара Маміна, старшыні Канстытуцыйнага Савета Кайрата Мамі, намесніка старшыні мажыліса парламента Уладзіміра Бажко[9]. 9 красавіка была таксама праведзена сустрэча з кіраўніцтвам палітычных партый «Нур Атан», Дэмакратычнай партыі Казахстана «Ак жол», КНПК і «Ауыл»[10]. ФінансаваннеНа правядзенне выбараў планавалася выдаткаваць 8,8 млрд тэнгэ. Паводле віцэ-міністра фінансаў Берыка Шалпанкулава, ЦВК запрасіў 12 млрд тэнгэ на правядзенне датэрміновых выбараў прэзідэнта, з якіх каля 70 % сродкаў былі выдаткаваны на заробкі супрацоўнікам выбарчых акруг. Павелічэнне выдаткаў на выбары звязана з павелічэннем мінімальных заробкаў[11]. Кожнаму кандыдату прапанавалася каля 7,5 млн тэнге, для гарантаванага доступу для выступу з перадвыбарнымі праграмамі ў СМІ. Пры гэтым выдаткі маглі быць большымі ад заяўленай сумы, бо змяняліся рынкавыя цэны[12]. 15 красавіка ўрад Казахстана выдзеліў з грашовага рэзерву 9,4 млрд тэнге на правядзенне выбараў, што на 2,6 млрд менш сумы, якую запрошваў ЦВК[13]. Кошт друку бюлетэняў склаў больш 132 млн тэнге. Усяго было надрукавана 12 мільёнаў бюлетэняў, што на 1 % перавышае колькасць грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам[14]. Каляндарны план правядзення выбараў10 красавіка 2019 года адбылося пасяджэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі Казахстана, на якім быў зацверджаны план-графік асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні пазачарговых выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, а таксама зацверджаны формы выбарчых дакументаў[15].
Вылучэнне і рэгістрацыя кандыдатаўЗ шасці зарэгістраваных палітычных партый пяць абвясцілі аб правядзенні з’ездаў. 23 красавіка — «Нур Атан», 24 красавіка — «Ак жол», 25 красавіка — «Ауыл» 26 красавіка — КНПК[16] і АСДП[17]. Партыя «Бірлік» адмовілася ад удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах праз брак часу для паўнавартаснага з’езда партыі[18]. 17 красавіка 2019 года Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Ұлы Дала Қырандары» вылучыла кандыдатам у прэзідэнты сустаршыню аб’яднання, пісьменніка — Садыбека Тугела[19]. 23 красавіка 2019 года Нурсултан Назарбаеў абвясціў, што партыя «Нур Атан» вылучае дзеючага прэзідэнта Такаева ў якасці кандыдата на выбарах[20]. 25 красавіка Канстытуцыйны савет, адказваючы на запытанне Такаева, пастанавіў, што ў пятнаццацігадовы тэрмін пражывання, які трэба для кандыдатаў, залічваюцца і перыяды пражывання за межамі Казахстана грамадзян, якія адносяцца да персаналу дыпламатычнай службы Рэспублікі Казахстан і прыраўнаваных да іх асоб, накіраваных у міжнародныя арганізацыі[21]. 24 красавіка 2019 года Федэрацыя прафсаюзаў Казахстана вылучыла ў кандыдаты ў Прэзідэнты старшыню тэрытарыяльнага аб’яднання прафсаюзаў Заходне-Казахстанскай вобласці Амангельды Таспіхава[22]. 24 красавіка на з’ездзе партыі «Ақ жол» была зацверджана кандыдатура Даніі Еспаевай. Яна стала першай жанчынай вылучанай кандыдатам у прэзідэнты за ўсю гісторыю Казахстана[23]. 25 красавіка 2019 года партыя «Ауыл» на сваім з’ездзе вылучыла Талеўтая Рахімбекава кандыдатам у прэзідэнты Казахстана[24]. ОСДП на сваім з’ездзе пастанавіла не вылучаць кандыдата, прапанаванага прэзідыумам партыі і адмовілася прымаць удзел у выбарах[25]. 26 красавіка 2019 года на з’ездзе Камуністычнай народнай партыі Казахстана зноў быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты Жамбыл Ахметбекаў, які браў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2011 года[26]. 26 красавіка рух «Ұлт тағдыры» прапанаваў кандыдатам у прэзідэнты Аміржана Косанава[27]. Талгат Ераліеў быў адным з магчымых кандыдатаў ад партыі «Ақ жол» і на партыйным галасаванні набраў 31 % галасоў, саступіўшы Даніі Еспаевай. Пасля гэтага 26 красавіка ён быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты ад Саюза будаўнікоў Казахстана[28].
Перадвыбарная кампаніяПерадвыбарная агітацыя стартавала 11 мая і доўжылася да паўночы 8 чэрвеня 2019 года[43]. Агітацыя вялася трыма асноўнымі спосабамі: праз сродкі масавай інфармацыі; шляхам правядзення публічных перадвыбарных мерапрыемстваў, а таксама асабістых сустрэч кандыдатаў і іх давераных асоб з выбаршчыкамі; шляхам выпуску і распаўсюджвання друкаваных, аўдыёвізуальных і іншых агітацыйных матэрыялаў. Усе СМІ краіны павінны былі захоўваць нейтралітэт і не весці агітацыю за ці супраць канкрэтнага кандыдата. Да 5 мая ўсе выданні павінны былі апублікаваць звесткі аб памеры аплаты, даванні эфіру і друкаванай плошчы, а таксама падаць гэтыя звесткі ў ЦВК для размяшчэння на яе афіцыйным сайце[44]. Выбарчыя фондыЗгодна з пастановай ЦВК Казахстана максімальны памер выбарчага фонду кандыдата ў прэзідэнты Казахстана можа скласці не больш 1 млрд 147 млн тэнгэ. Пры гэтым уласныя сродкі кандыдата і ўзнос грамадскага аб’яднання, якое яго вылучыла, могуць дасягаць не больш 510 млн, а добраахвотныя ахвяраванні не больш 637,5 млн тэнгэ[45]. Забаронены ананімныя ахвяраванні, яны будуць адабраны ў даход рэспубліканскага бюджэту[46]. Выдаткі кандыдатаў на агітацыю ў сродках масавай інфармацыі не могуць перавышаць 7,3 млн тэнге[47]. Па стане на 17 мая найбольш грошай было сабрана на выбарчым рахунку Касым-Жамарта Такаева (1,024 млрд тэнгэ), а самымі малымі сталі фонды Садыбека Тугела (76,1 млн.) і Аміржана Касанава (76,6 млн.). Агульныя выдаткі ўсіх кандыдатаў на агітацыю склалі каля 867 млн тэнгэ з 1 млрд. 838 млн сабраных грошай[48]. Станам на 29 мая 2019 года агульная сума сабраных грошай склала 2,553 млрд тэнгэ, а выдаткаў — 1,586 млрд.[49] Дэбаты14 мая 2019 года было абвешчана аб правядзенні тэлевізійных дэбатаў паміж кандыдатамі на пасаду прэзідэнта[50]. Яны былі прызначаныя на 29 мая і павінны прайсці ў прамым эфіры тэлеканала «Хабар»[51]. Выдаткі на іх склалі 41 млн тэнгэ[52]. У тэлевізійных дэбатах прынялі ўдзел чатыры кандыдаты ў прэзідэнты (Жамбыл Ахметбекаў, Аміржан Касанаў, Амангельды Таспіхаў і Садыбек Тугел) і тры прадстаўнікі кандыдатаў (Азат Перуашаў за Данію Еспаеву, Алі Бектаеў — Талеўтая Рахімбекава, Маўлен Ашымбаеў — Касым-Жамарта Такаева)[53]. Дэбаты прайшлі ў тры раўнды. У рамках першай часткі ўсім ўдзельнікам было зададзена пытанне аб развіцці сістэмы адукацыі ў Казахстане, у другой частцы аб сацыяльнай мадэрнізацыі Казахстана, а ў трэцяй частцы кандыдаты маглі задаць пытанні двум іншым удзельнікам дэбатаў[54]. На думку Асель Абен, кіраўніка прадстаўніцтва казахстанскага інстытута стратэгічных даследаванняў пры Прэзідэнце Рэспублікі Казахстан (КІСД) у горадзе Алма-Ата, правядзенне падобных дэбатаў — неад’емная частка палітычнай культуры ў развітых краінах. З аднаго боку гэта паказвае адкрытасць і канкурэнтнасць выбарчага працэсу. А з другога яшчэ раз дае магчымасць выбаршчыкам па меркаваць над выбарам. Таксама яна вылучыла тое, што многія кандыдаты ў прэзідэнты вялі дыскусію на казахскай мове. Гэта сведчыць аб грамадска-палітычнай значнасці мовы і актыўным быцці ў палітычным полі[55]. На думку палітолага Аскара Нурша адсутнасць фаварытаў знізіла каштоўнасць дэбатаў, хоць для астатніх кандыдатаў была большая магчымасць даць выбаршчыку пазнаць сябе[56]. Вынікі![]() Па звестках ЦВК, перамогу атрымаў дзеючы Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарт Такаеў, ён атрымаў 6 539 715 галасоў выбаршчыкаў, што складае 70,96 % ад выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні[57]. Прагаласавала 9 274 110 чалавек (77,5 % ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, уключаных у спісы)[57].
Колькасць выбаршчыкаўНа выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан 9 чэрвеня 2019 года прагаласавала 77,4 % казахстанцаў ад агульнай колькасці выбаршчыкаў, уключаных у спісы[58]. Найменшая выбаршчыкаў прыйшлі ў найбуйнейшым горадзе Казахстана — Алматы, дзе прагаласавла ўсяго 52,2 % выбаршчыкаў. Тут жыхары па невядомых прычынах не атрымалі персанальных папяровых запрашэнняў на «Прэзідэнцкія выбары-2019» з указаннем прозвішча, імя выбаршчыка, адраса і нумара выбарчага ўчастка. Найбольш выбаршчыкаў прыйшлі ў Алмацінскай вобласці, склаўшы 89,0 %.
ЭкзітполыПа выніках экзіт-пола, галасы выбаршчыкаў размеркаваліся наступным чынам: Касым-Жамарт Такаеў — 70,13 %, Аміржан Касанаў — 15,39 %, Данія Еспаева — 5,32 %, Жамбыл Ахметбекаў — 3,86 %, Талеўтай Рахімбекаў — 3,03 %, Амангельды Таспіхаў — 1,41 %, Садыбек Тугел — 0,86 %[59] Інаўгурацыя12 чэрвеня 2019 года ў Палацы Незалежнасці адбылася цырымонія інаўгурацыі (уступлення на пасаду прэзідэнта) Такаева[60]. Старшыня ЦВК РК Берык Імашаў уручыў Касым-Жамарту Такаеву пасведчанне абранага прэзідэнта[61]. ПарушэнніПадрыхтоўка да выбараўУ рамках збору подпісаў кандыдатамі назіраліся парушэнні. Так, у адной з вышэйшых навучальных устаноў было прапанавана падпісваць лісты, на якіх не было даных кандыдата[62]. Па законах Казахстана забаронена праводзіць апытанні, якія не задавальняюць патрабаванням. Да такіх парушэнняў адносіцца правядзенне апытанняў у сацыяльных сетках, за што былі аштрафаваныя двое грамадзян[63]. Запрашэнні на выбарыЗа некалькі дзён да выбараў усе жыхары Рэспублікі Казахстан згодна з правіламі павінны былі атрымаць ад гарадскіх і абласных выбарчых камісій персанальнае папяровае запрашэнне на «прэзідэнцкія выбары-2019» з указаннем прозвішча, імя выбаршчыка, адрасам і нумарам выбарчага ўчастка. Аднак па невядомых прычынах шмат жыхароў найбуйнейшага горада Алматы не атрымалі сваіх запрашэнняў на выбары ўпершыню за ўсю гісторыю выбараў у краіне. Старшынёй выбарчай камісіі па горадзе Алматы была намесніца старшыні праўлення АТ «Цэнтр развіцця Алматы» Жанна Асанава. Падчас выбараўГенеральная пракуратура падчас правядзення выбараў выявіла 19 парушэнняў, заведзеныя справы аб адміністрацыйным правапарушэнні. З іх 12 разоў члены участковай выбарчай камісіі выдалі бюлетэні грамадзянам для галасавання за іншых асоб, 6 разоў асобныя выбаршчыкі хацелі прагаласаваць замест іншага выбаршчыка[64][65]. Незалежнымі назіральнікамі і журналістамі зафіксаваны на відэа шматлікія парушэнні выбараў такія як «укіданне», выкарыстанне часовага чарніла, галасаванне за іншых людзей[66] Назіранне за выбарамі![]() Па стане на 6 мая 2019 года некалькі місій па назіранні за выбарамі заявілі аб сваёй цікавасці. Сярод іх СНД, Міжпарламенцкая асамблея дзяржаў-удзельніц СНД, Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (БДІПЧ/АБСЕ) па назіранні за выбарамі, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва і Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва[67]. 15 мая НДА Алма-Аты і 12 этнакультурных цэнтраў Асамблеі народа Казахстана, падрыхтавалі студэнтаў гарадскіх ВНУ на базе Грамадзянскай платформы «Аманат». Усяго планавалася навучыць па гэтай праграме не менш за 10 тысяч незалежных назіральнікаў[68]. На 31 мая колькасць назіральнікаў ад міжнародных арганізацый і замежных дзяржаў склала 967 чалавек[69], а Міністэрства замежных спраў акрэдытавала 227 замежных карэспандэнтаў з больш 40 краін свету[70]. Падчас прэзідэнцкіх выбараў выяўлена 19 парушэнняў[71]. АБСЕ8 мая 2019 года была адкрыта місія БДІПЧ/АБСЕ па назіранні за выбарамі прэзідэнта Казахстана. У складзе каманды назіральнікаў, па словах кіраўніка місіі — Уршулі Гацэк, былі эксперты з Беларусі, Польшчы, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Германіі, якія працавалі не толькі да выбараў, але і пасля[72]. Усяго ў складзе місіі былі зарэгістраваны 22 доўгатэрміновыя назіральнікі[73]. Паводле прамежкавай справаздачы місіі ад 24 мая, выбарчая кампанія малапрыкметная і абмяжоўваецца агітацыйнымі плакатамі і рэкламнымі шчытамі. Правядзенне выбарчай кампаніі строга рэгулюецца, і кандыдаты могуць праводзіць публічныя сходы або мерапрыемствы толькі з дазволу мясцовых органаў улады, заявіўшы за 10 дзён да планаванага мерапрыемства[74]. Акцыі пратэстуУ дзень выбараў 9 і 10 чэрвеня ў гарадах Нур-Султан і Алматы прайшлі несанкцыянаваныя пратэсты. Пратэсныя акцыі ў Алмаце былі на плошчы «Астана» і на праспекце Абылай хана, і на вуліцы Панфілава, якія разам з плошчай у 2017—2018 гадах па рэкамендацыі Фонду Сораса на Казахстан былі ператвораныя ў грамадскія прасторы для рэалізацыі свабоды выказвання і калектыўнага вырашэння лакальных праблем. У Нур-Султане пратэсты прайшлі на праспекце Рэспублікі ля Палаца «Жастар». МУС РК паведаміла, што ў Нур-Султане пратэстоўцы нібыта кідалі камяні і выкарыстоўвалі пярцовыя балончыкі з-за чаго трое паліцэйскіх атрымалі траўмы. Па афіцыйных паведамленнях падраздзяленнямі МУС, паліцыі і Нацыянальнай гвардыі былі прынятыя меры, пратэстоўцаў разагналі і пазатрымвалі[75][76][77]. Па заяве першага намесніка МУС РК Марата Кажаева 9 чэрвеня ў час пратэстаў былі затрыманыя каля 500 чалавек[78][79]. Сярод затрыманых ёсць і мясцовыя журналісты. 18 чэрвеня з’явіліся паведамленні аб затрыманні каля 4 тысяч чалавек ва ўсіх гарадах Казахстана. Затрыманыя аператар інтэрнэт-выдання «Vlast.kz» Кацярына Суворава, журналіст «Азаттык» Пётр Трацэнка і палітолаг Дзімаш Альжанаў, які працуе ў НКА «Цэнтр даследавання прававой палітыкі»[80]. Брытанскі журналіст Крыс Рыклтан, які працуе ў агенцтве Франс Прэс, паведаміў у «Твітэры», што таксама затрыманы. Крыс Рыклтан і ягоны калега правялі дзве гадзіны ў мясцовай РУУС, пакуль у справу не ўмяшаўся намеснік міністра замежных спраў Раман Васіленка. Ён пазваніў журналістам і прынёс свае прабачэнні, пасля чаго іх адпусцілі[78]. 10 чэрвеня на пратэсце быў затрыманы акын Рынат Заітаў, дзе яго выступленне здымаў 31 канал, які зафіксаваў на відэа таксама і яго затрыманне[81][82]. Неўзабаве пасля правядзення праватлумачальнай гутаркі, Заітаў быў адпушчаны дадому. Аднак познім вечарам перад будынкам Дэпартамента паліцыі сабраліся грамадзяне ў пошуках Заітава і патрабавалі яго вызваліць. Па патрабаванні праваахоўных органаў Заітава даставілі з дому да месца збору грамадзян, дзе ён выступіў, заклікаўшы разысціся па дамах і не паддавацца на правакацыі[83][84][85]. У другі дзень пратэстаў, па заяве саветніка МУС РК Нурдзільды Араза, былі затрыманыя каля 200 чалавек, 150 з іх асуджаны[86]. У цэлым за два дні ў гарадах Алматы і Нур-Султан былі затрыманыя 957 чалавек[87][88]. Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў заклікаў мітынгоўцаў да дыялогу[89]. Пазіцыя афіцыйных уладаўНа думку афіцыйных уладаў пратэсты выкліканыя спробамі дэстабілізаваць грамадскую абстаноўку з боку радыкальна настроеных элементаў шляхам арганізацыі і правядзення несанкцыянаваных акцый[75]. Улады лічаць пратэсныя дзеянні агітаванымі з боку замежных «кіраўнікоў экстрэмісцкіх арганізацый», маючы на ўвазе ў асноўным былога казахстанскага палітыка і апазіцыянера Мухтара Аблязава і яго рух «Дэмакратычны выбар Казахстана», прызнаны ў рэспубліцы экстрэмісцкай арганізацыяй. Аблязаў першым выступіў з ідэяй байкоту выбараў і правядзення пратэстаў. Казахстанская ўлада ў 2009 годзе абвінаваціла ў злоўжываннях і махінацыях Аблязава і адхіліла яго ад пасады кіраўніка БТА Банка, таму неўзабаве Аблязаў выехаў за мяжу і быў завочна асуджаны ў Казахстане[90][91][92]. Пазіцыя пратэстоўцаўПратэстоўцы лічаць выбары несправядлівымі і недэмакратычнымі, а іх вынік — прадвызначаным і, заклікаюць байкатаваць датэрміновыя выбары прэзідэнта[78]. Таксама яны выказвалі пратэст супраць змены назвы сталіцы і сучаснай улады, якая на іх думку, усё яшчэ ў руках экс-прэзідэнта Назарбаева, а Касым-Жамарт Такаеў толькі яго «палітычная марыянетка». Прыхільнікі Аблязава лічаць, што «назарбаеўская ўлада» прад’явіла яму лжывыя абвінавачванні ў махлярстве, каб яго арыштаваць, сапраўдныя прычыны — нязручныя для дзеючай улады яго апазіцыйныя погляды, розныя выступленні і выказванні, таму ён вымушаны хавацца за мяжой, а яго рух «Дэмакратычны выбар Казахстана» абвясцілі экстрэмісцкім на тэрыторый Рэспублікі[93][94][95]. Міжнародныя назіральнікіНазіральнікі з СНД не ўбачылі парушэння парадку правядзення выбараў. Яны мяркуюць, што выбары прайшлі спакойна, арганізавана і свабодна. Назіральнікі з СНД далі высокую ацэнку выбарам. Процілеглы бок занялі міжнародныя назіральнікі з АБСЕ, на іх думку выбары не дэмакратычныя і Казахстану ўсё яшчэ трэба значныя палітычныя, сацыяльныя і прававыя рэформы для ўзмацнення дэмакратыі, правоў і свабод чалавека, яны заявілі, што заўсёды гатовыя да супрацоўніцтва з Казахстанам для правядзення рэформаў[96]. Таксама назіральнікі з СНД заявілі, што не бачылі ніякіх пратэсных акцыі і затрыманняў, а людзі АБСЕ наадварот назіралі за пратэстамі і палічылі дзеянні казахстанскіх уладаў відавочным парушэнням асноў свабоды і дэмакратыі і непавагай да ўласнага народа. Назіральнікі АБСЕ рашылі застацца ў Казахстане на 1 тыдзень з-за занепакоенасці лёсамі пратэстоўцаў[97]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia