Туркестанская вобласць
Туркестанская вобласць — вобласць у Казахстане. Вобласць была ўтворана 10 сакавіка 1932 як Паўднёва-Казахстанская вобласць з цэнтрам у горадзе Шымкент (Чымкент). З 3 мая 1962 па 6 ліпеня 1992 вобласць называлася Чымкенцкай. У 1992 вобласці вярнулі ранейшую назву — Паўднёва-Казахстанская. У 2018 годзе Шымкент быў выдзелены з вобласці і атрымаў статус горада рэспубліканскага значэння, цэнтр вобласці пераведзены ў Туркестан, вобласць перайменавана ў Туркестанскую. Плошча вобласці складае 117,25 тыс.км² або 4,3 % тэрыторыі рэспублікі. Адлегласць паміж самымі паўночнымі і паўднёвымі ўчасткамі па прамой складае 600 км. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелУ адміністрацыйна-тэрытарыяльную структуру вобласці ўваходзяць 3 гарады абласнога падпарадкавання: Арыс, Кентау, Туркестан і 11 сельскіх раёнаў.
ПрыродаТуркестанская вобласць размешчана на поўдні Казахстана, у межах усходняй часткі Туранскай нізіны і заходніх прадгор’яў Цянь-Шаню. Большая частка тэрыторыі раўнінная, з бугрыста-градавымі пяскамі Кызылкуму, стэпам Шардара (на паўднёвым захадзе, па левабярэжжы Сырдар’і) і Муюнкуму (на поўначы, па левабярэжжы Чу). Паўночная частка занята пустыняй Бетпак-Дала, на крайнім поўдні — Галодны Стэп (Мырзашоль). Сярэднюю частку вобласці займае хрыбет Каратау (гара Бессаз — 2176 м), на паўднёвым усходзе — заходняя ўскраіна Таласкага Аталау, хрыбты Каржантау (вышыня да 2824 м) і Угамскі (найвышэйшая кропка — Сайрамскі пік — 4238 м). Найбольш буйныя рэкі — Сырдар’я (з прытокамі Келес, Курукелес, Арысь, Бугунь і інші) перасякае тэрыторыю вобласці з поўдня на паўночна-захад, і рака Чу (ніжняе цячэнне), якая цячэ на поўначы і губляецца ў пясках Муюнкум. Вобласць размешчана ў зоне рэзка кантынентальнага клімату. Урадлівыя глебы, мноства сонечнага святла, шырокія пашы ствараюць вялікія магчымасці для развіцця ў гэтым раёне разнастайных галін сельскай гаспадаркі, у першую чаргу паліўнога земляробства і пашавай авечкагадоўлі. Высокія ўраджаі даюць пасевы бавоўніку, рысу, а таксама сады і вінаграднікі. Радовішчы карысных выкапняўУ вобласці маюцца радовішчы поліметалічных руд (паўднёва-заходні схіл хрыбта Каратау ў раёне горада Кентау, Ачысайскае, Байжансайскае, Міргалімсайское радовішчы і інш.) Вялікую прамысловую цікавасць уяўляюць радовішчы жалезных руд Каратаўскага хрыбта. У вобласці маюцца мінеральна-сыравінныя рэсурсы для вытворчасці будаўнічых матэрыялаў (вапняк, гіпс, кварцавыя пяскі, вогнеўстойлівыя керамічныя і бентанітавыя гліны, мінеральныя фарбы, вырабныя камяні). НасельніцтваНасельніцтва Паўднёвага Казахстана, нягледзячы на відавочную колькасную перавагу казахаў (якая значна ўзмацнілася з пачатку 1990-х і ў цяперашні час доля казахаў у насельніцтве складае каля 72 %), адрозніваецца значнай этнамоўнай разнастайнасцю. У насельніцтве вобласці традыцыйна шырока (каля 18 % усяго насельніцтва) прадстаўлены ўзбекі, якія складаюць значную частку насельніцтва некаторых гарадоў і раёнаў вобласці (Сайрам, Туркестан, Сарыагаш, Шымкент), жывуць рускія (у асноўным у горадзе Шымкент, хоць іх доля значна скарацілася за апошнія 20 гадоў з больш чым 23 % у 1980 г. да каля 6 % у цяперашні час), пражываюць таксама татары, таджыкі, карэйцы, курды. Распаўсюджаныя казахская, руская (ў тым ліку як сродак міжнацыянальных зносінаў) і ўзбекская мовы. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia