Прэзідэнцкія выбары ў Фінляндыі (1919)
Непрамыя прэзідэнцкія выбары ўпершыню прайшлі ў Фінляндыі ў 1919 годзе[1]. Нягледзячы на тое, што краіна абвясціла прынца Фрыдрыха Карла Гесэнскага каралём 9 кастрычніка 1918 года, ён адмовіўся ад трона 14 снежня. Прэзідэнт быў абраны парламентам, Каарла Юха Стольберг з Нацыянальнай прагрэсіўнай партыі атрымаў 71,5 % з 200 галасоў[1]. Стольберг, умераны, ліберальны і рэфармісцкі палітык, які выступаў за паляпшэнне матэрыяльнага дабрабыту рабочых і іншых эканамічна бедных фінаў, атрымаў галасы сацыял-дэмакратаў, аграрыяў і прагрэсістаў. Ён таксама цвёрда падтрымліваў новую Фінскую Рэспубліку і парламенцкую форму праўлення з моцным прэзідэнтам у якасці пасярэдніка і палітычнага рэзерву для палітычна неспакойных часоў. Манэргейм, незалежны правы кандыдат і манархіст, меркаваў, што дэмакратычная, рэспубліканская і парламенцкая форма праўлення прыводзіць да ўлады палітычных лідараў, занадта прыхільных да партый, і неэфектыўна працуе ў часе крызісаў. Стольберг выступаў за падпісанне мірнага дагавора паміж Фінляндыяй і Савецкай Расіяй, у той час як Манэргейм улетку 1919 года разглядаў магчымасць загадаць фінскай арміі ўварвацца ў Санкт-Пецярбург, каб дапамагчы расійскім белым у грамадзянскай вайне. На гэтых прэзідэнцкіх выбарах за Манэргейма галасавалі толькі прадстаўнікі Нацыянальнай кааліцыі і Шведскай народнай партыі[2][3][4][5][6]. Вынікі
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia