Пшэрасль
Пшэрасль[1] (польск.: Przerośl) — вёска ў Польшчы, за 27 км на паўночны захад ад Сувалкаў, за 131 км на поўнач ад Беластока, на беразе Касцельнага возера. Уваходзіць у склад Сувальскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Пшэрасль. НазваАпроч формы Пераросля[2], якая найбольш адпавядае беларускай мове (паводле Супрасля, Радамля, Відамля і інш.), сустракаюцца таксама варыянты Пераросль[3] і Прэросль[4]. У Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў зазначаецца, што гістарычная польская назва мястэчка — Przerośla[5]. ГісторыяВялікае Княства Літоўскае![]() 21 лістапада 1566 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Перарослі магдэбургскае права і герб: у срэбным полі чырвоны леў за кратамі[4]. У гэты час горад уваходзіў у склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства, быў цэнтрам нягродавага староства. У 1571 годзе тут была заснавана каталіцкая парафія. У першай палове XVII стагоддзя Пераросля стала адным з найбольшых гарадоў на паўночным захадзе Гарадзенскага павета. У 1709—1710 гадах шмат гараджан памерла ў час мору, што разам з змяненнем гандлёвых шляхоў прывяло да заняпаду паселішча. Пад уладай Расійскай імперыіУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Пераросля апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні. На 1799 год у горадзе было 246 будынкаў, на 1827 год — 218. У 1870 годзе Пераросля была пазбаўлена статуса горада. Найноўшы часЗгодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Пшэрасль апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Пшэрасль знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводства. Насельніцтва
Славутасці
Галерэя
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia