Пылкагалоўнік чырвоны
Пылкагалоўнік чырвоны[1], Прастрэл[2] (Cephalanthera rubra) — від шматгадовых раслін сямейства Архідныя, які сустракаецца ў Еўропе. АрэалВід сустракаецца ў еўрапейскіх краінах[3]:[4]
У Расіі вобласць распаўсюджанне падзелена на дзве часткі: адна знаходзіцца ў цэнтры еўрапейскай часткі (Тамбоўская, Бранская, Тульская, Калужская, Смаленская, Ніжагародская вобласці і Мардовія), другая — на Паўночным Каўказе[5]. Таксама сустракаецца на Палессі[6]. Апісанне![]() ![]() Сцёблы вышынёй 10—60 см, апушаныя ў верхняй частцы з 3—6 ланцэтнымі лісцямі з вострымі кончыкамі на кожным. Суквецці друзлыя, кветкі ад ружова-фіялетавых да чырвоных. Квітнеюць з чэрвеня па ліпень, насенне — дробнае і шматлікае. Карэнішчы круглявыя, часта растуць амаль вертыкальна. Кветкі валодаюць зручнай для наведвання насякомых пляцоўкай. Палініі размешчаны прама над нектарнікам. Восы часта наведваюць кветкі для падмацавання сіл. Нектар пылкагалоўніка змяшчае сумесь этанолу і наркатычных рэчываў — ап’янёная казурка менш звяртае ўвагі на прыліплы пылок. Часта восы п’янеюць настолькі, што не могуць узляцець. Асяроддзем пасялення з’яўляюцца асветленыя схілы ў лясах на вапнавых глебах. Ахова Cephalanthera rubra прадугледжвае захаванне спецыфічных для віду лясных біятопаў. Падчас назіранняў фіксуюць колькасць парасткаў (вегетатыўных і генератыўных), плошчу ліста і колькасць пладоў на назіраным участку. Рэкамендавана збіраць метралагічныя даныя (ападкі і тэмпература паветра), а таксама даныя пра зацянённасць, расліннасць на ўчастку, наяўнасць паблізу званочкаў (Campanula sp.) і колькасць дрэўнага павалу.[4] Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia