Пылюшнік ворлікалісты

Пылюшнік ворлікалісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thalictrum aquilegiifolium L., Sp. Pl. 1: 547 (1753)

Падвіды
  • Thalictrum aquilegiifolium f. cornuti (L.) B.Boivin
  • Thalictrum aquilegiifolium var. sibiricum Regel & Tiling

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  821191
NCBI  619227
EOL  591134
GRIN  t:36424
IPNI  714234-1
TPL  kew-2513374

Пылю́шнік ворлікалісты[1] (Thalictrum aquilegiifolium) — від кветкавых раслін роду Пылюшнік (Thalictrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Назвы

Пылюшнік ворлікалісты, пылюшнік вадазборалісты, пажытнік, расходнік, чортава золата, жывіцельнік, лілейка, стары дуб, божае крэсла, срэбранік.

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна вышынёй да 1[1] (да 1,2[2]) м. Сцябло прамастойнае, аблісцелае. Лісце двойчы-тройчыперыстае, чаргаванае. Лісцікі амаль круглай формы. Кветкі светла-фіялетавыя, зрэдку белыя, дробныя, да 1 см у дыяметры[2]. Тычынкі ліловыя або белаватыя. Калякветнік правільны, складзены з 4—5 рана ападаючых лісточкаў зеленаватага колеру[2]. Суквецце — буйная шчыткападобная мяцёлка. Плод — шматарэшак. Арэшкі грушападобнай формы, з чатырма рэбрамі.

Існуюць садовыя формы расліны з чырванаватымі, лілова-ружовымі, белымі і аранжавымі кветкамі[2].

Расліна ядавітая.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Ценевынослівая расліна[3]. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф і эўтроф[3]. Расце ў шыракалістых і мяшаных лясах, хмызняках, на ўзлесках, лугах, па берагах вадаёмаў, у парках і садах.

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі, Украіны і Фінляндыі[3].

Гаспадарчае значэнне

Дэкаратыўная і лекавая расліна.

Крыніцы

  1. а б ЭПБ 1985.
  2. а б в г ДР СССР 1986.
  3. а б в Василисник водосборолистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

  • Кухарава Л. В. Пылю́шнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 315—316. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Прохараў В. М. Пылю́шнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 151. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 614. Thalictrum aquilegiifolium L. — Василисник водосборный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 229. — ISBN 9-87317-128-9.
  • Крупкина Л. И. Род 35. Василисник — Thalictrum L. // Флора Восточной Европы / Отв. ред. и ред. тома Н. Н. Цвелёв. — СПб.: Мир и семья; Издательство Санкт-Петербургской государственной химико-фармацевтической академии, 2001. — Т. X. — Редактор тома Н. Н. Цвелёв. — С. 186—195. — 670 с. — 700 экз. — ISBN 5-8085-0122-9 (руск.)
  • Thalictrum L. — Василисник // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 45, 56—59. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
  • Род Василисник — Thalictrum L. // Декоративные растения СССР (руск.) / Б. Н. Головкин, Л. А. Китаева, Э. П. Немченко. — М.: Мысль, 1986. — С. 119—120. — 320 с. — (Справочники-определители географа и путешественника). — 100 000 экз.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya