Пылюшнік жоўты
Пылю́шнік жоўты[1] (Thalictrum flavum) — від кветкавых раслін роду Пылюшнік (Thalictrum) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae). НазвыПылюшнік жоўты, вярэдаўнік, вяха. Батанічнае апісанне![]() Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1,5[1] м, з доўгім паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае, баразнаватае, галінастае. Лісце чаргаванае, тройчыперыстае. Часткі ліста шырокія, трохзубыя, з гладкім краем. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі белавата-жоўтага колеру, з пяццю пялёсткамі, на кароткіх кветаножках, у суквеццях, утвараючых шчыльную мяцёлку. Тычыначныя ніткі павіслыя, бледна-ружовага колеру[2]. Плод — сядзячы арэшак яйцападобнай формы, з 6 рэбрамі і носікам. Расліна ядавітая. Распаўсюджанне і экалогіяПылюшнік жоўты распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы, умераных абласцей Азіі і ў Алжыры[3]. Святлолюбівая расліна[4]. Мезафіт, гіграфіт, мезатроф, эўтроф[4]. Расце на вільготных і забалочаных лугах, па берагах вадаёмаў, у прыбярэжных і пойменных хмызняках і на ўзлесках. Цвіце ў чэрвені—ліпені[1]. Гаспадарчае значэннеЛекавая і дэкаратыўная расліна. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia