Пэтрыкіўскі роспіс
Пэтрыкіўскі роспіс альбо Пэтрыкіўка (укр.: Петриківський розпис) — украінскі дэкаратыўна-арнаментальны народны жывапіс, які сфармаваўся на Днепрапятроўшчыне ў пасёлку Пэтрыкіўка (укр.: Петриківка), адкуль і паходзіць назва гэтага віду мастацтва. Асобныя рэчы з узорамі ў стылі пэтрыкіўскага роспісу захаваліся яшчэ з 18 стагоддзя. Аднак у сучасным разуменні гэты кірунак сфармаваўся ў канцы 19 стагоддзя — пачатку 20 стагоддзя. Паходжанне пэтрыкіўскага роспісу звязваюць з казацтвам і засяленнем Днепрапятроўшчыны выхадцамі з Палтаўшчыны, Слабажаншчыны і Падолля ў 18 стагоддзі і ў першай палове 19 стагоддзя. Аднак невядома, дзе і калі менавіта развіліся традыцыі, якія ляглі ў аснову гэтага кірунку жывапісу. Пэтрыкіўскі роспіс — не толькі народнае мастацтва, які захоўвае традыцыі аздаблення ўкраінскага жылля, але і сучасны жывапіс, які развіваецца і набывае новыя рысы. |
Portal di Ensiklopedia Dunia