Пярэдзелкаўскі сельсавет
Пярэ́дзелкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Пярэдзелка. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Пярэдзелкаўскі (Пярэдзельскі) сельсавет у складзе Холмецкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Лоеўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Казіміраўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лоеўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 28 ліпеня 1964 года ў склад Уборкаўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Міхалёўка і Тучкі)[1]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Лоеўскага раёна. 4 ліпеня 1967 года да сельсавета далучана частка скасаванага Першамайскага сельсавета (3 населеныя пункты: Кашовае, Падрачыцкае і Першамайск), у склад Страдубскага сельсавета перададзена вёска Рэкорд[2]. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Страдубскага сельсавета[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 899 чалавек[4], з іх 86,2 % — беларусы, 8,3 % — рускія, 4,3 % — украінцы[5]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: аграгарадок Пярэдзелка, вёскі Васход, Грамыкі, Казіміраўка, Первамайск, пасёлкі Барэц, Гарадок, Кашовае, Пабядзіцель, Падрачыцкае, Прагрэс і Суткова. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia