Сяўкоўскі сельсавет
Сяўко́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Сяўкі. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Лоеўскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзяражыцкага сельсавета. Утвораны зноў 4 ліпеня 1967 года ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Сяўкі ў складзе 6 населеных пунктаў (Глушэц, Ляскі, Майск, Новая Лутава, Старая Лутава і Сяўкі), якія ўваходзілі ў склад Бывалькаўскага сельсавета[1]. 15 кастрычніка 1976 года скасаваны пасёлак Ляскі[2]. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бывалькаўскага сельсавета[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 457 чалавек[4], з іх 94,1 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 1,1 % — азербайджанцы[5]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: аграгарадок Сяўкі, вёскі Глушэц, Новая Лутава, Старая Лутава і пасёлак Майск. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia