Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Холмецкага раёнаРэчыцкай акругіБССР. Цэнтр — вёска Уборкі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Лоеўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Ястрабскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лоеўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перайменаваны ва Уборак. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ліпнякоўскага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 28 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета з Пярэдзелкаўскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Міхалёўка і Тучкі)[3]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Лоеўскага раёна. 14 снежня 1981 года ў склад Страдубскага сельсавета перададзена вёска Бушацін[4]. 11 мая 1986 года скасавана вёска Дубраўка[5], 23 верасня 2011 года — вёска Вазон[6].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 774 чалавекі[7], з іх 90,1 % — беларусы, 8,3 % — рускія, 0,6 % — лезгіны[8]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 641 чалавек[9].
↑Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
↑Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
↑Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 14 снежня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 2 (1700).
↑Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 11 мая 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 20 (1862).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.