Пясчанае (археалагічны помнік)Пясчанае — археалагічны помнік: стаянка культуры лінгбі на паўднёвым беразе воз. Пясчанае, каля в. Адрыжын (Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць). Размешчана на схіле пясчаных нагоркаў вышынёй да 3—6 м, месцамі апускаеццаа пад ваду. Помнік датуецца XI—VI стст. да н.э. Найбольшая канцэнтрацыя знаходак ва ўсходняй паніжанай частцы помніка, каля трыангуляцыйнага знака і выхадаў мелу і крамянёвых адкладаў. Выяўлена ў 1920-я гадах, у 1927 годзе даследаваў польскі археолаг М. Руксеруўна , у 1970 годзе — У. Ф. Ісаенка. Сярод 900 апрацаваных крамянёў 50 прылад працы: разцы (бакавыя, вуглавыя, клінападобныя, сярэдзінныя), наканечнікі стрэл (тыпу лінгбі, арэнсбургскія, свідэрскія, гамбургскага тыпу), доўгія і кароткія скрабкі; 60 пласцін і іншае. Крамянёвы матэрыял часткова падобны да знаходак на стаянцы Опаль. На тэрасе паўночнага берага воз. Пясчанае каля в. Уласаўцы ў 1970 годзе У. Ф. Ісаенка сабраў каля 100 апрацаваных крамянёў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia