Плошча паверхні возера 2,08 км². Даўжыня 2,4 км, найбольшая шырыня 1,8 км. Найбольшая глыбіня 2,7 м. Даўжыня берагавой лініі 6,7 км. Вышыня схілаў катлавіны 2—7 м. Берагі ва ўсходняй частцы возера забалочаныя, астатнія — пясчаныя. Дно выслана сапрапелем. На возеры востраў[1] плошчай каля 3 гектараў.
У возера ўпадаюць ручаі і каналы (у т. л. канава Кобельская). Выцякае Заазерская канава.
↑ абІсаенка, У. Ф. Пясчанае / У. Ф. Ісаенка // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: У 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2011. — 464 с.: іл. — С. 238. — ISBN 978-985-11-0549-2.
Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 207. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.(руск.)