Пятро Сакол
Пятро Сакол (сапр. Пётр Аляксандравіч Масальскі, іншы псеўданім Пятрусь; 1 (14) ліпеня 1905, м. Пасінь, Люцынскі павет, Віцебская губерня, цяпер воласць Пасіенас, Зілупскі край, Латвія — 6 ліпеня 1985) — беларускі паэт, перакладчык. Біяграфічныя звесткіУ 1922—1923 гг. вучыўся ў Люцынскай беларускай гімназіі, у 1925—1926 гг. на Беларускіх настаўніцкіх курсах у Рызе. Працаваў настаўнікам-практыкантам у Дзвінскай беларускай гімназіі (1927—1928, пазбаўлены права выкладання за ўдзел у левым радыкальным руху). Удзельнік Латгальскага рабочага прафсаюза і партыі незалежных сацыялістаў, член культурна-асветнага таварыства «Бацькаўшчына» і «Таварыства беларускіх вучыцеляў» у Латвіі. У 1928 годзе з–за сваіх палітычных поглядаў быў арыштаваны латышскімі ўладамі, жыў пад наглядам паліцыі. З 1929 года працаваў на розных работах: чарцёжнікам на чыгуначнай станцыі, карэктарам-перакладчыкам часопіса «Беларуская школа ў Латвіі», выкладчыкам беларускай мовы ў пачатковай школе (1935–1936), рахункаводам, бухгалтарам на фанернай фабрыцы ў г. Рыга (1936–1942). З 1942 па 1944 год служыў карэктарам-перакладчыкам часопіса «Новы шлях», які выдаваўся ў Рызе з дазволу германскіх улад у перыяд акупацыі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Арыштаваны савецкімі ўладамі ў 1945 годзе. У 1945—47 гг. знаходзіўся ў праверачна-фільтрацыйным пункце ў Хабараўскім краі, потым у Ніжнеамурскім папраўча-працоўным лагеры МУС СССР. Вярнуўся ў Рыгу ў сакавіку 1947 года. Працаваў дворнікам, дарожным майстрам. Пасля 1951 года біяграфічныя звесткі адсутнічаюць. ТворчасцьДрукаваўся з 1923. У Люцынскай беларускай гімназіі выдаваў на шапірографе штомесячнік вучнёўскай творчасці і фальклорных запісаў «Ластаўка» (выйшлі 9 нумароў). Вершы, прасякнутыя духам пратэсту супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, змяшчаў у газеце «Голас беларуса», часопісах «Беларуская школа ў Латвіі», «Студэнцкая думка». Перакладаў творы рускіх і ўкраінскіх паэтаў, прозу Я. Порука і паэзію Я. Райніса. Складаў картатэку беларуска-латышскага слоўніка. Аўтар зборніка перакладаў з латышскай мовы «Дайны» (1987). Асабісты архіў Пятра Сакола захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў Мінску. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia