Пятро Чабор
Пятро Чабор, сапраўднае імя Пётр Пятровіч Ільюкевіч (24 красавіка 1954, Моўчадзь, Баранавіцкі раён — 29 снежня 2021) — беларускі паэт, публіцыст. БіяграфіяСкончыў філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Працаваў дырэктарам Янавіцкага дому культуры, загадчыкам аўтаклуба пры аддзеле культуры Клецкага райвыканкама, настаўнікам у школах Клецкага раёна. Быў заснавальнікам і першым старшынёй Клецкага раённага Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Друкаваўся ў газетах «Звязда», «Мінская праўда», «Наша слова», «Настаўніцкая газета», часопісах «Вожык», «Вясёлка», «Беларуская мова і літаратура ў школе».[1][2] Аўтар вядомага артыкула «Без загадаў і адміністравання», змешчанага ў калектыўным зборніку выступленняў дэлегатаў I-га з’езда ТБМ. Працаваў у міжнародным фондзе «Беларускі кнігазбор». Творы
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia