Моўчадзь (вёска)
Мо́ўчадзь[1] (трансліт.: Moŭčadź, руск.: Молчадь) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Моўчадзь. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Знаходзіцца за 33 км на паўночны захад ад Баранавічаў; на аўтамабільнай дарозе Баранавічы — Дзятлава Р108[2]. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Ліда (не займаецца прыёмам-адпраўкай грузаў, найбліжэйшая грузавая станцыя Міцкевічы). Насельніцтва 950 жыхароў, 330 гаспадарак (2005). НазваАдносна паходжання назвы існуе паданне, што калісьці на тутэйшы край напалі ворагі. Яны рабавалі і спусташалі паселішчы, здзекваліся над насельніцтвам. Але на месцы сучаснай в. Моўчадзь іх разбілі, і яны былі вымушаны адступаць праз дрыгвяністае, гнілое балота. Ворагі, не ведаючы броду, з крыкам пачалі тапіцца. Калі іх крыкі сціхлі, то пераможцы ад радасці гаварылі: «Маўчаць! Маўчаць!». З таго часу балота і паселішча, якое было заснавана побач, сталі называць Моўчадзь[3]. ![]() На думку вучоных, сваё імя вёска атрымала ад назвы р. Моўчадзь[3], якая мае балцкае паходжанне, або ўтварылася ад асабістага імя[4]. ГісторыяУпершыню Моўчадзь згадваецца ў першай палове XV стагоддзя, калі тут заснавалі касцёл Найсв. Тройцы. З 1486 года ў пісьмовых крыніцах паселішча значыцца як мястэчка Слонімскага павета, уладанне вялікіх князёў. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) у 1654 годзе Моўчадзь спалілі маскоўскія захопнікі. З гэтай прычыны ўлады Рэчы Паспалітай вызвалілі яе ад усіх падаткаў на 4 гады. У 1660-я гады мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Халецкіх, у 1716—1770 гадах — Юдзіцкіх, пазней — Тызенгаўзаў. У 1807 годзе ўладальнікам мястэчка з'яўляецца памешчык Валовіч, у 1840 годзе - Булгак. Пад уладай Расійскай імперыіУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Моўчадзь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце. У 1860-я гады ў мястэчку было 127 двароў, касцёл Найсвяцейшай Тройцы (ліквідаваны расійскімі ўладамі ў 1867 годзе) царква, капліца, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, 4 кірмашы. У 1862 годзе тут было адчынена народнае вучылішча. У 1879 годзе адбыўся вялікі пажар, які знішчыў большую частку пабудоў. У 1884 годзе побач з мястэчкам была пракладзена чыгунка. Станам на 1886 год тут было 45 двароў 2 царквы, 3 сінагогі, бровар, чыгуначная станцыя, народнае вучылішча, базар у нядзелі, 4 кірмашы. Мясцовы праваслаўны прыход налічваў каля 2,5 тыс. вернікаў[3]. Найноўшы часУ 1901 годзе ў народным вучылішчы навучалася 128 хлопчыкаў і дзяўчынак[3]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Моўчадзь апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Люшнеўскай воласці Слонімскага павета[3], з 1926 года — Баранавіцкага павета. З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне[3]. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія загубілі тут 3,6 тыс. мірных жыхароў. Гета ў Моўчадзі існавала з ліпеня 1941 да ліпеня 1942 года, як месца прымусовага перасялення яўрэяй вёскі Моўчадзь і бліжэйшых населеных пунктаў. З 15 па 18 ліпеня 1942 года здзяйсняліся расстрэлы ва ўрочышчы Папоўскія горы. На франтах вайны загінулі 8 вяскоўцаў[3]. Пасля вайны да Моўчадзі далучаны в. Самкі і колішні маёнтак Сунгалоўшчына[3].
Насельніцтва
ІнфраструктураУ Моўчадзі працуюць выканкам сельсавета, калгасная сядзіба, рамонтна-механічныя майстэрні, Дом быту, ветэрынарны ўчастак, сталовая, аддзяленне сувязі, бібліятэка, школа-інтэрнат, сярэдняя школа (пры школе працуе з 1967 гісторыка-краязнаўчы музей), 4 магазіны. Вуліцы
Славутасці![]() ![]()
Страчаная спадчына
Галерэя
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia