Іна Леанідаўна Калечыц
Іна Леанідаўна Калечыц (нар. 28 мая 1973, Бабруйск) — кандыдат гістарычных навук, эпіграфіст. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і ваеннаслужачага. Скончыла БДПУ імя М. Танка (1995) па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура». Працавала выхавальніцай у мінскай СШ № 91. З 2002 года вядучы лабарант кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі гістарычнага факультэта БДПУ. Скончыла аспірантуру па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» (2007), абараніла кандыдацкую дысертацыю «Эпіграфічныя помнікі Х-ХІV стст. на тэрыторыі Беларусі: класіфікацыя, змест, спецыфіка» (2009). З 2007 года працуе выкладчыкам, з 2011—2023 гг. дацэнтам кафедры дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Навукова-даследчыцкая дзейнасцьСпецыяліст у галіне эпіграфікі Беларусі. Сфера навуковых зацікаўленняў — дапаможныя гістарычныя дысцыпліны, крыніцазнаўства, эпіграфіка. Сярод даследаванняў І. Калечыц атрыбуцыя пячаткі з Полацка (як пячаткі Ефрасінні Полацкай[2], май 2015) і пячаткі з Лаўрышава (як пячаткі Лаўрышаўскага манастыра, верасень 2015). Аўтар звыш за 50 навуковых публікацый. Сям’яБыла ў шлюбе з Дзмітрыем Калечыцам, намеснікам Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, сынам вядомага беларускага археолага Алены Генадзеўны Калечыц. Асноўныя публікацыі
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia