Пётр Ільіч Рогач
Пётр Ільіч Рогач (нар. 14 верасня 1939, в. Старына, Пастаўскі павет, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларускі географ, спецыяліст у напрамку эканамічнай геаграфіі. Кандыдат геаграфічных навук (1973), дацэнт (1985)[1]. БіяграфіяНарадзіўся 14 верасня 1939 года ў вёсцы Старына Пастаўскага павета Віленскага ваяводства. У 1963 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «Геаграфія», а ў 1967 годзе — магістратуру[удакладніць]. Атрымаў ступень кандыдата геаграфічных навук у 1973 годзе. Сферай навуковых інтарэсаў з’яўляюцца эканамічная і сацыяльная геаграфія, рэгіянальная эканоміка, эканоміка Рэспублікі Беларусь, краязнаўства. Працаваў з 1977 года ў Беларускім дзяржаўным інстітуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (з 1992 года — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт) на факультэце эканомікі і менеджменту, кафедра эканомікі прыродакарыстання, дацэнт, у 1983—1993 гадах — загадчык кафедры эканамічнай геаграфіі. Узнагароджаны ганаровымі граматамі ЦК КПСС, Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, Савету Міністраў СССР (1987), медалём «20 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг»[2]. Апублікаваў вялікую колькасць артыкулаў і выданняў, у тым ліку і ў сааўтарстве. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia