Пётр Аляксандравіч Віцязь
Пётр Аляксандравіч Віцязь (нар. 6 жніўня 1936, вёска Першамайская, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны ў галіне распрацоўкі новых матэрыялаў, тэхналогій і машынабудавання. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; чл.-кар. з 1989), доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1986). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1991). Замежны член НАН Украіны (2021)[4] БіяграфіяСкончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут (1960). З 1961 г. старшы інжынер, галоўны інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара лабараторыі парашковай металургіі Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1970 г. старшы выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута і адначасова кіраўнік аддзела фізіка-хімічных даследаванняў НДІ парашковай металургіі. З 1977 намеснік дырэктара НДІ парашковай металургіі Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1980 г. першы намеснік генеральнага дырэктара Беларускага рэспубліканскага навукова-вытворчага аб’яднання парашковай металургіі і адначасова кіраўнік філіяла кафедры Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1992 г. дырэктар НДІ парашковай металургіі Беларускага дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна парашковай металургіі і адначасова кіраўнік філіяла кафедры парашковай металургіі і тэхналогіі матэрыялаў Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. З 1997 г. віцэ-прэзідэнт, з 2002 г. першы віцэ-прэзідэнт НАН Беларусі, з 2004 г. першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі. З студзеня 2012 года кіраўнік апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы ў галіне распрацоўкі тэарэтычных і практычных асноў стварэння порыстых парашковых матэрыялаў на аснове металічных і керамічных парашкоў і неарганічных валокнаў: новых матэрыялаў з выкарыстаннем механічнага легіравання і плазмахімічнага сінтэзу; канструкцыйнай і функцыянальнай керамікі з падвышанай глейкасцю разбурэння; тэрмадынамічнага мадэлявання працэсаў плазменных плыняў часціц металаў і тэхналогій ўмацавання і аднаўлення дэталяў метадамі газатэрмічнага нанясення пакрыццяў. Пад яго кіраўніцтвам і пры яго асабістым удзеле распрацавана больш за 60 новых тэхналогій і матэрыялаў, па якіх асвоена доследная і прамысловая вытворчасць вырабаў для сельскагаспадарчага машынабудавання, аўтамабілебудавання, станкабудавання і спецыяльнай тэхнікі. Авўтар больш за 600 навуковых прац, у т.л. 29 манаграфій, больш за 180 вынаходніцтваў. Асноўныя працы
Прэміі і ўзнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia