Аляксандр Лаўрэнавіч Бурбіс
Алякса́ндр (Але́сь) Лаўрэ́навіч Бу́рбіс (20 кастрычніка 1885, Вільня — 20 сакавіка 1922, Менск) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, акцёр, рэжысёр. Адзін з пачынальнікаў беларускага тэатра, аўтар даследаванняў па эканамічнай геаграфіі, гісторыі, этнаграфіі, сельскай гаспадарцы, банкаўскай справе. Біяграфія![]() Нарадзіўся ў Вільні ў сям’і віленскага ваеннага інтэнданта Лаўрэнція Адамавіча Бурбіса, каталіцкага веравызнання, атрымаў пачатковую медыцынскую адукацыю на курсах пры Маскоўскай ваеннай фельчарскай школе; служыў у 3–м сапёрным батальёне інжынерных войскаў, расквартараваным у Вільні (1889–1913), у якасці справавода па гаспадарчай частцы, а пасля казначэя; меў чыны калежскага сакратара, тытулярнага саветніка, калежскага асэсара, быў узнагароджаны ордэнам св. Станіслава, медалем у памяць руска–турэцкай вайны 1877–1878 гг. Алесь вучыўся ў Віленскай гімназіі. Быў адным з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), сябра яе ЦК. У лістападзе-снежні 1905 года[1][2] ў Мейшагольскай воласці Віленскага павета аб’явіў «Мейшагольскую рэспубліку» (па іншых звестках, у студзені 1906 года[3]). У 1906 годзе Грамада арганізавала масавыя стачкі ў аграрнай сферы. Асабіста Алесь Бурбіс арганізоўваў забастоўкі ў Наваградскім павеце і ў Мінску, дзе акрамя гэтага вёў працу па стварэнні прафсаюзаў. 24 жніўня 1906 года ў вёсцы Дольная ля Шчорсаў на Наваградчыне Бурбіса арыштавалі (меў пашпарт на імя Генрыха Бухавецкага). У зняволенні ён заставаўся да сярэдзіны 1909 года, дзе захварэў на сухоты. Пасля вызвалення працаваў у Віленскім таварыстве сельскай гаспадаркі. Паводле яго ініцыятывы 12 лютага 1910 года адбылася Першая беларуская вечарынка ў Вільні. У 1915 годзе Бурбіс перабіраецца ў Маскву, дзе пачынае працаваць у Народным банку. Стваральнік і старшыня Маскоўскай арганізацыі БСГ (1917), удзельнік З’езда беларускіх нацыянальных арганізацый (Мінск, сакавік 1917). Адзін раз у 1917 годзе і потым яшчэ ў 1918 годзе, у Маскве яго арыштоўвалі органы савецкай улады. З 1918 года Бурбіс консул Беларускай Народнай Рэспублікі ў Маскве. З лютага 1919 года ў ВСНГ РСФСР, з траўня 1919 года — у Народным камісарыяце земляробства Літоўска-Беларускай ССР. У 1920 годзе адзін з рэдактараў «Савецкай Беларусі» ў Смаленску. Аўтар дакладной запіскі, накіраванай у ЦК РКП(б) ад 14 студзеня 1920 года, амаль ідэнтычнай па змесце «Заяве 32-х», аднак лепш адрэдагаванай. Да запіскі быў прыкладзены дадатак аб стварэнні ўзорнай Беларускай Савецкай Рэспублікі, дзе змяшчалася інфармацыя пра гістарычнае мінулае, палітычны і грамадскі лад Беларусі, першых кроках савецкай улады ў рэспубліцы, рабіліся крытычныя заўвагі ў сувязі з дапушчанымі памылкамі ў правядзенні нацыянальна-дзяржаўнай палітыкі кіраўніцтвам рэспублікі[4]. З сярэдзіны 1921 года — намеснік народнага камісара замежных спраў БССР, адзін з арганізатараў таварыства Чырвонага Крыжа БССР. Член камісіі Мархлеўскага па пытаннях Рыжскага міру. Сябра ЦВК БССР у 1921—1922 гадах. Удзельнічаў у распрацоўцы дамовы паміж БССР і РСФСР. З 1921 года сябра Камуністычнай партыі[3]. Памёр ад сухотаў 20 сакавіка 1922 года ў Менску. Пахаваны на Старажоўскіх могілках, яго труну неслі пад жалобную музыку духавога аркестра з пляца Волі[5][6]. Старажоўскія могілкі ў 1950-х гадах былі выраўненыя бульдозерам[7]. Ёсць звесткі, што рэшткі Бурбіса былі перанесеныя на Вайсковыя могілкі, аднак літаратуразнаўца Рыгор Семашкевіч не змог знайсці ягонай магілы. Выказваецца думка, што магіла магла быць знішчана ў часе пашырэння вуліцы Даўгабродскай, альбо парэшткі ўвогуле не пераносіліся на Вайсковыя могілкі[5]. Грамадска-культурніцкая дзейнасцьДрукаваўся ў «Нашай Ніве» пад рознымі псеўданімамі. Аўтар шэрагу артыкулаў па нацыянальна-вызваленчым пытанні (пасля лютага 1917), прац па гісторыі, этнаграфіі і эканоміцы Беларусі. Удзельнік Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, Беларускага музычна-драматычнага гуртка ў Вільні. Кіраўнік, рэжысёр, акцёр і чытальнік на першых беларускіх тэатральных вечарынах у Вільні. Шмат увагі надаваў арганізацыі драматычных гурткоў. Паставіў «Па рэвізіі» М. Крапіўніцкага ў маёнтку Пятроўшчына пад Мінскам у 1906 годзе, «Сватаўство» В. Дуніна-Марцінкевіча ў 1915 годзе ў Вільні. У жніўні 1920 года скончыў навуковую манаграфію «Кароткі нарыс па эканамічнай геаграфіі Беларусі» (апублікаваны ў часопісе Народное хозяйство Белоруссии. 1922. № 4), у якой вызначыў і ўпершыню ў гісторыі беларускай навукі апісаў беларускі тэрытарыяльна-гаспадарчы комплекс, прааналізаваў гаспадарчыя сувязі з іншымі рэгіёнамі, першы з беларускіх навукоўцаў разлічыў гандлёвы баланс Беларусі, падкрэсліў неадпаведнасць тагачасных граніц патрэбам эканамічнага развіцця[8]. Выкарыстоўваў псеўданімы: Стары Піліп, А. Аляксеенка, А.В. Бібліяграфія
ПрозвішчаПа бацькавай лініі, мяркуючы з прозвішча Бурбіс, з мясцовых беларусізаваных літоўцаў. Вядомыя сучасныя літоўскія прозвішчы Burba, Burbė, Burbas, Burbikas, Burbilas, Burbulas, якія ўсе звязваюцца з літоўскім burba «балбатун», burbėti «балбатаць». На гістарычнай Віленшчыне (цяпер на беларускім баку сучаснай беларуска-літоўскай мяжы) фіксуюцца тапонімы Бурбішкі (адны былі на захадзе ад Астраўца, другія ля Граўжышак), яшчэ вядомая Бурбаўшчына (паміж Валожынам і Ракавам). ПамяцьПамяці Аляксандра Бурбіса прысвечаныя некралогі Антона Луцкевіча «Аляксандар Бурбіс», Палуты Бадуновай «Памяці А. Бурбіса», Міколы Байкова «Памяці А. Бурбіса», артыкулы Яўгена Хлябцэвіча «Памяці А. Л. Бурбіса»[9], Змітра Жылуновіча «Алесь Бурбіс (рэвалюцыйная характарыстыка)» (Полымя. 1927. № 2)[10]. 24 сакавіка 1922 года ў газеце «Савецкая Беларусь» была надрукаваная жалобная прамова Язэпа Лёсіка з пахавання Бурбіса[6]. У 1926 годзе Інбелкульт прапаноўваў пераназваць вуліцу Могілкавую ў Менску (месцілася ля Вайсковых могілак) у гонар Алеся Бурбіса, але безвынікова[11]. У Старадарожскім мастацкім музеі захоўваюцца партрэт «Алесь Бурбіс — адзін з заснавальнікаў БСГ» (1993) аўтарства Анатоля Крывенкі і рэльеф «Алесь Бурбіс» (2005) Міколы Несцярэўскага[12]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia