Пётр Апанасавіч Мірашнічэнка
Пётр Апанасавіч Мірашнічэнка (26 лістапада 1922, в. Запсілля, Сумскі павет, Харкаўская губерня, цяпер Сумская вобласць, Украіны — 1 студзеня 1944) — удзельнік баёў на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, камандзір узвода пешай разведкі 717-га стралковага палка 170-й стралковай дывізіі 48-й арміі 1-га Беларускага фронта, лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (1944). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Запсілля Краснапільскага раёна Сумскай вобласці. Працаваў токарам на машынабудаўнічым заводзе ў горадзе Сумы. Член ВКП(б) з 1943 года. У Чырвонай Арміі з 1941 года,на фронце са снежня 1941. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Быў двойчы паранены. Камандзір узвода разведкі лейтэнант Мірашнічэнка вызначыўся пры вызваленні Гомельскай вобласці ў цяжкім баі каля в. Печышчы Парыцкага раёна (цяпер Светлагорскі раён, Гомельская вобласць) сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота. Узнагароды
Памяць
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia