Пётр Валяр’янавіч Яхантаў
Пётр Валяр’янавіч Яхантаў (24 чэрвеня 1908, в. Будакова, Яраслаўская вобласць — 26 ліпеня 1972) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1]. БіяграфіяЗ 1925 года ў Чырвонай Арміі. Скончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзе ў 1940 годзе. З чэрвеня 1941 года начальнік штаба 36-й кавалерыйскай дывізіі[1][2]. З верасня 1941 года член Барысаўскага камуністычнага падполля, у верасні 1942 — кастрычніку 1943 камандзір Клічаўскага аператыўнага цэнтра. Адначасова з верасня 1942 камандзір 208-га партызанскага атрада, з лістапада — 1-й Клічаўскай партызанскай брыгады. У кастрычніку-жніўні 1943 камандзір ваенна-аператыўнай групы пры Магілёўскім падпольным абкоме КП(б)Б, у кастрычніку-жніўні 1943 член Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б[1]. У 1943-53 у Савецкай Арміі[1], жыў у Ленінградзе[2]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia