Пётр Васілевіч Занцэвіч
Пётр Васілевіч Занцэвіч (руск.: Пётр Васильевич Занцевич; 29 ліпеня 1836, Мазырскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя – раней 26 чэрвеня 1907) — выкладчык і адміністратар у сферы адукацыі Расійскай імперыі, бабруйскі павятовы маршалак (1887—1889), ганаровы міравы суддзя Бабруйскага павета (1888). Сапраўдны стацкі саветнік (1882). Беларускі дваранін-маянтковец. БіяграфіяНалежаў да шматпакаленнага беларускага ўніяцкага святарскага роду Занцэвічаў. Нарадзіўся 29 ліпеня 1836 г. у Мазырскім павеце ў сям’і праваслаўнага святара Васіля Стэфанавіча Занцэвіча (каля 1802—1839), выпускніка праваслаўнай Мінскай духоўнай семінарыі, і яго жонкі Феадоры Марцінаўны Кладкевіч (нар. каля 1811), дачкі дзячка, вянчанне якіх адбылося 2 лютага 1832 г. у праваслаўнай царкве вёскі Грабаў (Мазырскі павет). Дзед Стэфан Якубавіч Занцэвіч (1758—пасля 1838) быў да 1797 г. уніяцкім святаром у вёсцы Каплічы Рэчыцкага павета, а пасля праваслаўным святаром у вёсцы Грабаў Мазырскага павета. Прадзед Якуб Занцэвіч быў у 1761—1774 гг. уніяцкім святаром у вёсцы Карані Мазырскага павета і адміністратарам у 1774–1778 гг. уніяцкай царквы вёскі Орсічы Мазырскага павета, жанатым з Кацярынай Русіновіч. Пётр Васілевіч Занцэвіч быў хрышчаны 27 ліпеня 1836 г. у праваслаўе. Адносіўся па нараджэнні да святарскага саслоўя (духавенства). У 1861 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта са ступенню кандыдата. У 1861—1863 гг. быў стыпендыянтам педагагічных курсаў, у 1863—1864 гг. старшым настаўнікам рускай мовы ў гімназіі ў Рызе, у 1864—1865 гг. — у Вільні. У 1864 г. працаваў звыштатным настаўнікам пры Віленскай навучальнай акрузе. У 1865–1868 гг. працаваў інспектарам гімназіі ў Віцебску, у 1868–1870 гг. – у Мінску. У 1868—1870 гг. працаваў сакратаром Мінскага губернскага статыстычнага камітэта, у 1870—1887 гг. – дырэктарам Прыбалтыйскай настаўніцкай семінарыі ў Рызе, з 1871 г. – выкладчыкам педагогікі ў Ламаносаўскай жаночай гімназіі ў Рызе. У 1869 г. атрымаў “за службу ў Паўночна-Заходнім краі” 316 дзесяцін зямлі ў вёсцы Вяляцічы Барысаўскага павета. 15 мая 1869 года маёнтак Вяляцічы купляе Пётр Васілевіч Занцэвіч, яго нашчадкам маёнтак належаў да 1917 года. У 1914 г. маёнтак Вяляцічы (у Валасевіцкай воласці Барысаўскага павета), які належаў Занцэвічам, налічваў 1328 дзесяцін зямлі[1]. У 1876–1877 гг. упамінаецца як член Мінскага праваслаўнага Мікалаеўскага брацтва[2]. У 1876 г. стаў сузаснавальнікам і членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі[3]. У 1879 г. меў гадавы прыбытак 2500 рублёў. У 1882 г. атрымаў чын сапраўданага стацкага саветніка і за выслугу гэтага чына Пётр Занцэвіч быў 15 лютага 1882 г. пастановай Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу прызнаны ў спадчынным дваранстве Расійскай імперыі (запісаны ў 3-юю частку дваранскай радаводнай кнігі Мінскай губерні), якое было зацверджана паводле ўказу Сената Расійскай імперыі ад 15 чэрвеня 1882 г. (№2287). 30 сакавіка 1887 г. быў прызначаны па распараджэнні міністра ўнутраных спраў Расійскай імперыі на пасаду бабруйскага павятовага маршалка і старшыні Бабруйскай павятовай прысутнасці па сялянскіх справах – і звольнены з пасад 25 студеня 1889 г. па ўласным прашэнні (па стане здароўя). З 1888 г. ганаровы міравы суддзя Бабруйскага павета. Памёр раней 26 чэрвеня 1907 г. УзнагародыОрдэны і медаль:
Жонка і дзеціАжаніўся з Марыяй Аляксандраўнай Малюгінай (вядома, што ў 1908—1909 гг. яна яшчэ жыхарствавала ў вёсцы Вяляцічы), з якой меў дзяцей: 1) Канстанцін (нар.18 мая 1866 г.); 2) Марыя (нар. 9 красавіка 1868 г.); 3) Наталля (нар. 12 жніўня 1871 г.); 4) Кацярына (нар. 16 лістапада 1873 г.); 5) Васіль (нар. 8 красавіка 1875 г.); 6) Пётр (нар. 28 жніўня 1888 г.). Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia